ГЛАБАЛЬНАЯ ЗАЯВА WESTERN UNION АБ КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦI

Зменена 1 верасня 2023 года

Кампанія Western Union, нашы даччыныя і афіляваныя кампаніі (разам — «Western Union», «мы» або «нашы» кампаніі) клапоцяцца аб Вашай канфiдэнцыяльнасцi і абавязваюцца апрацоўваць Вашу асабістую інфармацыю згодна з добрасумленнымі метадамі працы з інфармацыяй і дзеючымі законамі аб абароне даных з мэтай паляпшэння якасці Вашага абслугоўвання. Спіс мясцовых юрыдычных асоб Western Union глядзіце ў раздзеле «ЮРЫДЫЧНЫЯ АСОБЫ WESTERN UNION» гэтай Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi.

СФЕРА ПРЫМЯНЕННЯ ГЛАБАЛЬНАЙ ЗАЯВЫ АБ КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦI

Western Union імкнецца дапамагаць кліентам перамяшчаць грошы, якія ідуць на добрыя справы. Гэты абавязак перад кліентамі ўключае ў сябе правільныя метады абыходжання з асабістай інфармацыяй.

Мэта нашай Глабальнай заявы аб канфiдэнцыяльнасцi — растлумачыць, як мы збіраем, выкарыстоўваем, захоўваем, абараняем, раскрываем і перадаём вашу асабістую інфармацыю, калі вы выкарыстоўваеце нашы сэрвісы ў інтэрнэце праз наш вэб-сайт, у рознічным гандлі або праз нашы мабільныя праграмы, а таксама каб паведаміць вам пра тое, які выбар у вас ёсць у дачыненні да таго, як ваша інфармацыя збіраецца і выкарыстоўваецца.

АСАБІСТАЯ ІНФАРМАЦЫЯ, ЯКУЮ ЗБІРАЕ WESTERN UNION

Калі вы карыстаецеся нашымі паслугамі па пераводзе грашовых сродкаў або іншымі фінансавымі паслугамі, адкрываеце ці выкарыстоўваеце банкаўскі рахунак або рахунак электроннага кашалька ў нашай кампаніі, звяртаецеся да нас, уваходзіце на нашы вэб-сайты ці ў нашы праграмы, далучаецеся да нашых праграм лаяльнасці (разам — «Сэрвісы»), мы збіраем асабістую інфармацыю пра вас і можам выкарыстоўваць яе разам з іншай інфармацыяй, якую сабралі або стварылі на працягу нашых з вамі адносін. Мы збіраем розныя тыпы асабістай інфармацыі ў дачыненні да вас, і яна можа ўключаць у сябе наступнае:

  • Вашу асабістую інфармацыю і звесткі для ідэнтыфікацыі: такую асноўную асабістую інфармацыю, як ваша імя, кантактная інфармацыя (напрыклад, паштовы адрас, адрас электроннай пошты, нумар тэлефона), фота або іншы відарыс (калі вы яго адпраўлялі), месца нараджэння, дата нараджэння, пол, грамадзянства, род заняткаў, сямейнае становішча, дзяржаўныя або нацыянальныя ідэнтыфікацыйныя нумары і адпаведныя дакументы.
  • Вашу фінансавую і трансакцыйную інфармацыю: такую фінансавую і трансакцыйную інфармацыю, як грашовыя пераводы, плацяжы, залічэнні і крыніцу або прызначэнне сродкаў для кожнага з гэтых пунктаў, звесткі пра тое, як вы карыстаецеся нашымі Сэрвісамі, інфармацыю пра банк і крэдыты, а таксама звесткі аб працадаўцы.
  • Асабістую інфармацыю атрымальнікаў: імёны і кантактную інфармацыю ў дачыненні да атрымальнікаў, якім вы адпраўляеце або ад якіх запытваеце ці атрымліваеце грошы, або з якімі вы іншым чынам робіце трансакцыі пры выкарыстанні Сэрвісаў.
  • Вашу тэхнічную інфармацыю: тэхнічную інфармацыю, такую як вузел, з якога вы атрымліваеце доступ да інтэрнэту, IP-адрас або ідэнтыфікатар атрымальніка рэкламы на прыладзе, даныя геалакацыі, калі яна ўключана, звесткі пра прыладу (напрыклад, звесткі пра выкарыстанне і сховішча, уласцівасці прылады, налады і праграмы), мабільную праграму, браўзер і праграмнае забеспячэнне аперацыйнай сістэмы, звесткі пра сацыяльны профіль і сетку, дату і час доступу да нашых вэб-сайтаў і адрас сайта, з якога вы перайшлі на наш вэб-сайт пры наведванні нас. Мы збіраем асабістую інфармацыю пра вашы дзеянні ў інтэрнэце, як апісана ў раздзеле «ІНТЭРНЭТ-ТЭХНАЛОГІІ».
  • Вашу канфідэнцыяльную інфармацыю: канфідэнцыяльную інфармацыю і звесткі асаблівых катэгорый, напрыклад біяметрычныя даныя, якія выкарыстоўваюцца для адназначнай ідэнтыфікацыі асобы (напрыклад, адбіткі пальцаў або даныя распазнавання твару) або інфармацыю пра судзімасць. Мы будзем захоўваць гэтыя даныя толькі тады, калі гэта неабходна ў мэтах забеспячэння працы Сэрвісаў, якія мы вам прапаноўваем, калі апрацоўваем даныя ў важных грамадскіх інтарэсах, калі ў нас ёсць юрыдычныя абавязкі або калі мы маем на гэта вашу згоду.
  • Вашу інфармацыю ад старонніх вэб-сайтаў ці сэрвісаў: калі вы выкарыстоўваеце спасылку на вэб-сайты або мабільныя праграмы Western Union, падключаецеся да іх або ўваходзіце на іх з дапамогай старонніх сэрвісаў (напрыклад, Google і Facebook), вы даручаеце адпаведнаму старонняму сэрвісу адпраўляць нам такія звесткі, як ваша імя, адрас электроннай пошты, відарыс профілю і іншую інфармацыю, якая кантралюецца гэтым сэрвісам або дазволена вамі ў наладах канфiдэнцыяльнасцi гэтага сэрвісу.
ЯК WESTERN UNION ЗБІРАЕ АСАБІСТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ

Western Union збірае вашу асабістую інфармацыю некалькімі спосабамі, у тым ліку:

  • Інфармацыю, якую вы паведамляеце нам асабіста, праз інтэрнэт або нашу мабільную праграму, у тым ліку праз формы трансакцый, пры рэгістрацыі банкаўскіх рахункаў у нас або ў праграмах лаяльнасці, узаемадзеянне з агентамі і дзелавымі партнёрамі Western Union.
  • Звесткі, якія вы паведамляеце нам у рамках падтрымкі кліентаў або кансультацыі, у тым ліку з дапамогай электроннай або звычайнай пошты, кол-цэнтраў або інтэрактыўнага чата.
  • Інфармацыя, якую іншыя асобы могуць даваць пра вас у выніку выкарыстання нашых Сэрвісаў.
  • Звесткі, якія мы даведваемся пра вас у выніку выкарыстання нашых Сэрвісаў.
  • Інфармацыю, якую мы атрымліваем з дапамогай аўтаматызаваных сродкаў, такіх як пратаколы сувязі, перапіска па электроннай пошце, файлы cookie або падобныя ІНТЭРНЭТ-ТЭХНАЛОГІІ.
  • Інфармацыю, якую мы атрымліваем праз нашых пастаўшчыкоў, кампаніі па прадухіленні рызыкі махлярства, праваахоўныя органы, камерцыйныя і агульнадаступныя крыніцы даных і іншыя староннія законныя крыніцы даных, якія мы выкарыстоўваем для дапаўнення звестак пра кліентаў.
  • Інфармацыю, якую мы атрымліваем у выніку выкарыстання вамі сацыяльных сетак.
  • Інфармацыю, якую мы атрымліваем пры пераходзе па рэкламе, якую кампанія Western Union размяшчае для сябе ці пра сябе на сваіх або старонніх вэб-сайтах.
ЯК WESTERN UNION АБАРАНЯЕ АСАБІСТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ

Мы імкнёмся забяспечыць абарону вашай асабістай інфармацыі. Для абароны вашай асабістай інфармацыі мы выкарыстоўваем арганізацыйныя, тэхнічныя і адміністрацыйныя меры бяспекі, якія адпавядаюць дзеючым нарматыўна-прававым актам органаў дзяржаўнай улады. Мы таксама імкнёмся абмежаваць доступ да асабістай інфармацыі, якую мы апрацоўваем, з выняткам нашых супрацоўнікаў, агентаў і прадстаўнікоў, якім неабходна ведаць яе ў дзелавых мэтах. Нягледзячы на нашы намаганні, трэція бакі могуць незаконна перахапіць вашу асабістую інфармацыю або атрымаць да яе доступ.

ІНТЭРНЭТ-ТЭХНАЛОГІІ

Мы выкарыстоўваем такія інтэрнэт-тэхналогіі, як файлы cookie, тэгі і вэб-маякі, на нашых вэб-сайтах, у мабільных праграмах, а таксама калі вы наведваеце старонні вэб-сайт. Мы выкарыстоўваем гэтыя тэхналогіі ў розных мэтах, у тым ліку ў апісаных у раздзеле «ЯК WESTERN UNION ВЫКАРЫСТОЎВАЕ САБРАНУЮ АСАБІСТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ».

Падрабязней пра тое, як мы выкарыстоўваем файлы cookie, глядзіце ў ніжнім калантытуле адпаведнай вэб-старонкі Western Union па спасылцы «Інфармацыя аб файлах cookie». У пэўных рэгіёнах мы рэалізавалі для карыстальнікаў магчымасць кіраваць выкарыстаннем файлаў cookie на нашых вэб-сайтах; пры наяўнасці гэтакай магчымасці мы будзем счытваць ці запісваць файлы cookie толькі на падставе выбраных вамі параметраў.

Мы можам выкарыстоўваць трэція асобы для накіравання вам персаналізаванай рэкламы падчас прагляду інтэрнэт-старонак. Вы можаце ўвогуле адмовіцца ад атрымання персаналізаванай рэкламы ад такіх старонніх рэкламадаўцаў і рэкламных сетак, якія далучыліся да Ініцыятывы па рэкламе ў інтэрнэце (NAI) або прытрымліваюцца Самарэгулюючых прынцыпаў паводзінскай рэкламы ў інтэрнэце Альянсу лічбавай рэкламы (DAA) на старонках адмаўлення ад паслугі на вэб-сайтах NAI і DAA.

«Не адсочваць» (DNT) — гэта дадатковы параметр браўзера, які дазваляе выказаць свае пажаданні ў дачыненні да адсочвання рэкламадаўцамі і іншымі трэцімі асобамі. Мы не адказваем на сігналы DNT, калі гэтага не патрабуе дзеючае заканадаўства.

ЯК WESTERN UNION ВЫКАРЫСТОЎВАЕ САБРАНУЮ АСАБІСТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ

Мы выкарыстоўваем сабраную асабістую інфармацыю ў наступных камерцыйных мэтах:

  • Забеспячэнне працы Сэрвісаў. Каб дапамагчы нам у забеспячэнні працы Сэрвісаў і падтрымкі кліентаў, каб забяспечыць для вас персаналізацыю функцый, дапамагчы вам у правядзенні трансакцый і доступе да звестак уліковага запісу, а таксама каб звязаць вашу асабістую інфармацыю паміж сабой, калі вы карыстаецеся некалькімі сэрвісамі (напрыклад, калі вы ствараеце ўліковы запіс банкаўскага рахунку ці рахунку электроннага кашалька — каб звязаць з інфармацыяй праграмы лаяльнасці або трансакцыямі, якія вы рабілі да стварэння банкаўскага рахунку ці рахунку электроннага кашалька). Калі вы не дасце неабходную асабістую інфармацыю, гэта можа паўплываць на магчымасць прапаноўваць вам нашы Сэрвісы:
  • Перадача інфармацыі. Каб паведамляць вам інфармацыю, што тычыцца Сэрвісаў, якімі вы карыстаецеся, або праграм лаяльнасці, у якіх вы ўдзельнічаеце, каб адказваць на пытанні або іншыя запыты, якія вы адпраўляеце нашым супрацоўнікам службы падтрымкі, або ў мэтах маркетынгу і рэкламы на падставе вашых налад.
  • Аўтэнтыфікацыя. Каб пазнаваць вас і дазваляць вам заставацца ва ўліковым запісе пры карыстанні Сэрвісамі без неабходнасці паўторна ўводзіць пароль.
  • Аналітыка. Каб атрымліваць аналітыку па паводзінах кліентаў для паляпшэння функцый, якімі яны карыстаюцца.
  • Аналіз вэб-трафіка. Каб вызначаць, ці вы прыйшлі на вэб-сайт Western Union праз рэкламу ў інтэрнэце, ад партнёра або афіляванай асобы, альбо націснулі на рэкламу або спасылку на адным з нашых вэб-сайтаў.
  • Рэклама. Каб падаваць інфармацыю, якая адпавядае вашым інтарэсам, на вэб-сайтах і ў праграмах, якія не належаць Western Union.
  • Аказваць рэкламныя і маркетынгавыя паслугі партнёрам па рэкламе, у тым ліку паслугі мэтанакіраванай рэкламы
  • Аналіз прома-акцый. Каб лепей зразумець эфектыўнасць нашых рэкламных кампаній і тое, ці рэагавалі вы на нашы рэкламныя паведамленні.
  • Прадухіленне махлярства, фінансавых злачынстваў (уключаючы адмыванне грошай) і іншых супрацьпраўных дзеянняў. Каб павышаць бяспеку, зніжаць фінансавую рызыку і змагацца з махлярствам у нашых Сэрвісах і, пры неабходнасці, для забеспячэння эфектыўнасці нашых працэсаў адпаведнасці патрабаванням, накіраваных на такое прадухіленне злачынных дзеянняў.
ЗАКОННЫЯ ПАДСТАВЫ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ АСАБІСТАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Мы можам выкарыстоўваць вашу асабістую інфармацыю згодна з апісаннямі ў гэтай Заяве ў дачыненні да кожнай з наступных законных падстаў:

  • Мы выкарыстоўваем вашу асабістую інфармацыю, каб забяспечыць працу нашых Сэрвісаў для вас. Сюды ўваходзіць выкарыстанне асабістай інфармацыі, неабходнай для прадастаўлення паслуг электроннага кашалька і банкаўскіх паслуг, правядзення грашовых пераводаў, працы фінансавых сэрвісаў, перадаплачаных карт і праграм лаяльнасці. Мы можам выкарыстоўваць гэту інфармацыю ў межах выканання дагавора з вамі або для прыняцця мер па яго заключэнні па любым з Сэрвісаў.
  • Мы выкарыстоўваем вашу асабістую інфармацыю ў законных дзелавых мэтах, калі яны не парушаюць правы і свабоды асоб, чые даныя мы апрацоўваем. Сюды ўваходзіць выкарыстанне асабістай інфармацыі для аналізу і ўдасканальвання нашых прадуктаў, аддзяленняў, сэрвісаў, аперацый, працы гэтага сайта і функцый, якімі вы карыстаецеся, а таксама для вызначэння рэнтабельнасці інвестыцый у маркетынг і задаволенасці брэндам. Акрамя таго мы можам выкарыстоўваць вашу інфармацыю для апытанняў па даследаванні рынку, а таксама маркетынгу і рэкламы на падставе выкарыстання вамі нашых Сэрвісаў і вашых інтарэсаў. Мы можам таксама выкарыстоўваць вашу асабістую інфармацыю для аказання паслуг кліентам, для аховы і забеспячэння цэласнасці нашай тэхналогіі, сістэм і сэрвісаў. Гэта можа ўключаць у сябе прадухіленне махлярства, адмывання грошай і іншых незаконных дзеянняў, а таксама ўсталяванне або абарону юрыдычных патрабаванняў.
  • Мы выкарыстоўваем вашу асабістую інфармацыю ў юрыдычных мэтах і мэтах выканання патрабаванняў заканадаўства. Сюды ўваходзіць выкарыстанне асабістай інфармацыі, неабходнай для выканання абавязанняў, прадугледжаных нарматыўна-прававымі актамі, звязаных з супрацьдзеяннем адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму, а таксама для выканання іншых фінансавых палажэнняў і правіл; выяўленне, прадухіленне і пераслед махлярства і крадзяжоў, а таксама прадухіленне незаконнага або забароненага выкарыстання нашых Сэрвісаў ці іншай незаконнай або супрацьпраўнай дзейнасці і кіраванне глабальнай праграмай адпаведнасці патрабаванням у гэтых мэтах. Гэта можа таксама ўключаць у сябе ўсталяванне, ажыццяўленне або абарону законных правоў і патрабаванняў Western Union і іншых суб’ектаў, а таксама кантроль і справаздачнасць па пытаннях выканання патрабаванняў. Апроч гэтага, сюды можа ўваходзіць выкарыстанне вашай асабістай інфармацыі для спраўджання і праверкі сапраўднасці вашай асобы, а таксама прыцягненне трэціх асоб, якія дапамагаюць нам у гэтым.
  • Мы можам апрацоўваць вашы асабістыя даныя на падставе вашай згоды, як апісана ў гэтай Заяве. Сюды ўваходзіць згода на атрыманне маркетынгавых паведамленняў, на тое, каб ваш профіль банкаўскага рахунку ці рахунку электроннага кашалька быў бачны іншым, або згода ў іншых выпадках, калі гэта патрабуецца дзеючым заканадаўствам. Запытваючы вашу згоду, мы паведамім вам пра мэты, з якімі будзе апрацоўвацца ваша інфармацыя.
  • Мы паведамім вам, калі ваша інфармацыя будзе патрабавацца для забеспячэння працы запытаных вамі Сэрвісаў, або калі гэта будзе патрабавацца законам. У пэўных выпадках, напрыклад пры працы сэрвісаў па пераводзе грошай і сэрвісаў банкаўскіх рахункаў і рахункаў электронных кашалькоў, у нас можа не быць магчымасці забяспечыць працу Сэрвісаў, калі вы не падасце пэўную асабістую інфармацыю.
ЯК WESTERN UNION ПАДАЕ МАРКЕТЫНГАВУЮ ІНФАРМАЦЫЮ КЛІЕНТАМ

У залежнасці ад вашага выбару мы будзем паведамляць вам пра прапановы, прома-акцыі і абнаўленні ў дачыненні да нашых прадуктаў і Сэрвісаў або іншых прадуктаў і сэрвісаў, якія могуць вас зацікавіць. Сюды могуць уваходзіць прапановы па электроннай пошце, тэлефоне, пошце, SMS, сацыяльных сетках і іншых каналах сувязі або лічбавых каналах.

Вы можаце ў любы момант адмовіцца ад атрымання маркетынгавых паведамленняў. Калі вы больш не хочаце атрымліваць ад нас паведамленні, звязаныя з маркетынгам, вы можаце адмовіцца ад іх згодна з указаннямі ў адпаведным электронным паведамленні, змяніўшы налады ў сваім уліковым запісе для банкаўскага рахунку ці рахунку электроннага кашалька або ў праграме, а таксама звязаўшыся з намі, як апісана ў раздзеле «КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ».

Звярніце ўвагу, што калі вы адмовіцеся ад атрымання маркетынгавых паведамленняў, мы ўсё роўна можам адпраўляць вам важныя паведамленні пра сэрвісы, трансакцыі і па адміністрацыйных пытаннях.

ІНФАРМАЦЫЯ АД ДЗЯЦЕЙ

Мы не прапаноўваем нашы Сэрвісы і прадукты дзецям ва ўзросце да 18 гадоў. Мы не збіраем і не захоўваем свядома інфармацыю з рознічных сэрвісаў, вэб-сайтаў і мабільных праграм ад асоб ва ўзросце да 18 гадоў.

ЗНЕШНІЯ ВЭБ-САЙТЫ

Нашы вэб-сайты могуць мець спасылкі на староннія вэб-сайты. Мы не правяралі, не кантралюем і не нясём адказнасці за змесціва або сродкі і метады забеспячэння канфідэнцыяльнасці інфармацыі на вэб-сайтах, якія спасылаюцца на наш вэб-сайт або на якія спасылаецца наш вэб-сайт. Мы не прымаем на сябе адказнасць за такія сайты, іх змесціва або палітыку канфідэнцыяльнасці. Мы не рэкамендуем староннія вэб-сайты і не даём ніякіх гарантый адносна інфармацыі, праграмнага забеспячэння або іншых прадуктаў ці матэрыялаў, якія вы можаце там знайсці, а таксама вынікаў, якія можна атрымаць пры іх выкарыстанні.

КАМУ WESTERN UNION ПЕРАДАЕ ВАШУ АСАБІСТУЮ ІНФАРМАЦЫЮ

У мэтах, пералічаных у гэтай Заяве, мы можам раскрываць адпаведную асабістую інфармацыю, у прыватнасці, ваша імя, кантактную інфармацыю, нацыянальны ідэнтыфікацыйны нумар і (або) адпаведныя дакументы, ідэнтыфікацыйны нумар кліента, адрас, звесткі і шаблоны трансакцый і інфармацыю пра банкаўскія рахункі, наступным тыпам арганізацый або суб’ектаў:

  • Афіляваныя суб’екты і кампаніі групы Western Union, у тым ліку пералічаныя ў раздзеле «ЮРЫДЫЧНЫЯ АСОБЫ WESTERN UNION».
  • Нашы агенты або дзелавыя партнёры, якія садзейнічаюць ажыццяўленню аперацый па пераводзе грашовых сродкаў або плацяжах ці забеспячэнню працы запытаных вамі канкрэтных Сэрвісаў.
  • Пастаўшчыкі, плацежныя сістэмы, банкаўскія партнёры і кампаніі, якія займаюцца апрацоўкай даных, з якімі заключаны дагаворы на аказанне паслуг кампаніям і кліентам.
  • Пастаўшчыкі паслуг (на падставе вашай згоды, калі гэта прымяняецца), уключаючы тых, што аказваюць маркетынгавыя і рэкламныя паслугі, прапануюць сэрвісы куплі ў крамах, звязаныя з нашымі праграмамі лаяльнасці, а таксама паслугі па аналізе задаволенасці кліентаў і даследаванні рынку ад нашага імя. Гэта можа ўключаць у сябе перадачу інфармацыі трэцім бакам (напрыклад, кампаніям сацыяльных сетак), каб забяспечыць больш актуальную і мэтанакіраваную рэкламу.
  • Пастаўшчыкі і кампаніі, якія займаюцца апрацоўкай даных і з якімі заключаны дагаворы на аказанне нам дапамогі ў праверцы дакладнасці пададзеных вамі звестак, а таксама на праверку сапраўднасці вашай асобы і кіраванне рызыкамі, звязанымі з бяспекай, махлярствам і пацверджаннем асобы.

Трэція бакі, якім вы дазволілі доступ да свайго ўліковага запісу і (або) інфармацыі ўліковага запісу для таго, каб забяспечваць для вас працу Сэрвісаў, напрыклад аператары доступу да інфармацыі па ўліковых запісах карыстальнікаў і правайдэры паслуг па ініцыяванні плацяжоў. Калі вы з’яўляецеся кліентам Сэрвісу, які дазваляе ствараць агульнадаступны профіль, вы можаце зрабіць профіль агульнадаступным. Гэта можа ўключаць у сябе сумеснае выкарыстанне асабістых даных абмежаванага доступу, такіх як ваша імя, фота, даступныя валюты ў вашым уліковым запісе і інфармацыя пра ваш статус кліента. Акрамя таго, калі вы — кліент па банкаўскім рахунку ці рахунку электроннага кашалька, іншыя карыстальнікі паслуг банкаўскіх рахункаў ці рахункаў электронных кашалькоў таксама змогуць знаходзіць вас па нумары тэлефона і выкарыстоўваць QR-код, які вы можаце даваць для правядзення трансакцый з вамі.

Мы можам перадаваць вашу асабістую інфармацыю, якую маем, у сувязі з продажам або перадачай усяго або часткі нашага бізнесу. Мы можам таксама раскрываць вашу асабістую інфармацыю ў любых краінах, калі гэта патрабуецца або дазволена дзеючымі законамі і нарматыўнымі актамі, кантрольна-наглядным і фінансавым органам, агенцтвам крэдытнай справаздачнасці, праваахоўным органам, судам, урадам або дзяржаўным органам, для выканання патрабаванняў і юрыдычных абавязкаў або для адстойвання ці абароны правоў і інтарэсаў Western Union або іншых суб’ектаў.

МІЖНАРОДНАЯ ПЕРАДАЧА АСАБІСТАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Мы перадаём вашу асабістую інфармацыю суб’ектам па-за межамі краіны, у якой яна была сабрана, у прыватнасці, у ЗША, згодна з дзеючым заканадаўствам, дазволамі або патрабаваннямі кантрольна-наглядных, праваахоўных і дзяржаўных органаў. Акрамя таго, калі вы адпраўляеце грошы ў іншую краіну або атрымліваеце іх з іншай краіны, мы павінны будзем перадаць частку вашай асабістай інфармацыі ў гэту краіну згодна з заканадаўствам. Мы перадаём пэўную асабістую інфармацыю пра вас у нашы цэнтры апрацоўкі даных, размешчаныя ў ЗША або ў пэўным рэгіёне, як таго патрабуе мясцовае заканадаўства, і апрацоўваем яе для выканання нашых юрыдычных абавязкаў і абавязкаў па выкананні патрабаванняў, дастасаваных да нашых Сэрвісаў. Мы таксама захоўваем пэўную асабістую інфармацыю, якую мы збіраем на падставе вашых маркетынгавых налад, у нашым цэнтры апрацоўкі даных у ЗША. Выкарыстоўваючы Сэрвісы, вы прызнаяце, што можа адбывацца такая перадача інфармацыі па-за межы вашай краіны пражывання.

ПЕРАДАЧА ДАНЫХ З КРАІН ЕЭЗ, ВЯЛІКАБРЫТАНІІ І ШВЕЙЦАРЫІ

Асабістая інфармацыя, перададзеная па-за межы краін ЕЭЗ, Вялікабрытаніі і Швейцарыі ў краіны, якія, на думку Еўрапейскай камісіі або Упраўлення камісара па інфармацыі (ICO) Вялікабрытаніі, не забяспечваюць належную абарону, будзе ахоўвацца адпаведнымі Стандартнымі дагаворнымі ўмовамі або іншымі ўхваленымі ЕС і Вялікабрытаніяй механізмамі, як таго патрабуе закон.

ЗАХОЎВАННЕ АСАБІСТАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Ваша асабістая інфармацыя будзе захоўвацца згодна з вызначанымі законам тэрмінамі, указанымі ў нормах, якія распаўсюджваюцца на фінансавыя трансакцыі і рахункі, у тым ліку ў дачыненні да супрацьдзеяння адмыванню грошай, фінансаванню тэрарыстычных арганізацый і іншых законаў, якія прымяняюцца да нас. У іншых выпадках мы будзем захоўваць вашу інфармацыю, толькі калі гэта неабходна для дасягнення канкрэтных мэт, дзеля якіх яна была сабрана, або каб адказаць на запыт, які вы можаце адправіць. Мы прытрымліваемся прынцыпаў мінімізацыі даных і імкнёмся захоўваць інфармацыю не даўжэй, чым гэта неабходна для дасягнення мэт, дзеля якіх яна была атрымана.

ВЫДАЛЕННЕ, ВЫПРАЎЛЕННЕ АСАБІСТАЙ ІНФАРМАЦЫІ, ДОСТУП ДА ЯЕ І ЗМЯНЕННЕ ЗРОБЛЕНАГА ВЫБАРУ

Вы маеце права ведаць, ці апрацоўваем мы вашу асабістую інфармацыю, і патрабаваць у нас копію вашай інфармацыі бясплатна. Вы маеце права запытаць структураваную копію пэўнай інфармацыі, якую вы нам перадалі, у прыдатным для чытання камп’ютарам фармаце. Мы можам спаганяць з вас разумную плату за выдачу інфармацыі або не выконваць запыт, калі ён яўна неабгрунтаваны або празмерны. Калі вы карыстаецеся нашымі Сэрвісамі праз інтэрнэт або мабільную праграму, вы можаце ўвайсці ва ўліковы запіс і атрымаць доступ да выпісак, звестак пра трансакцыі і пэўнай асабістай інфармацыі.

Вы маеце права спыніць адпраўку вам маркетынгавых паведамленняў. Вы маеце права запытаць нас выправіць няпоўную, недакладную або неактуальную інфармацыю пра вас. Вы маеце права запытаць нас выдаліць пэўную інфармацыю пра вас, абмежаваць пэўнае выкарыстанне інфармацыі, што тычыцца вас, і аспрэчыць пэўныя спосабы яе выкарыстання. Вы можаце адклікаць сваю згоду ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам у дачыненні да той інфармацыі, якая апрацоўваецца на падставе вашай згоды. Калі вы — зарэгістраваны карыстальнік сэрвісу лічбавых грашовых пераводаў на westernunion.com, вы таксама можаце перайсці на westernunion.com і адрэдагаваць налады профілю, што дазволіць змяніць налады маркетынгавых паведамленняў і выбраныя параметры ў дачыненні да абмену данымі з трэцімі бакамі. Вы таксама маеце права падаць скаргу ў дачыненні да апрацоўкі намі асабістай інфармацыі адпаведнаму рэгулятару па абароне даных або ў орган нагляду. Калі мы атрымліваем запыт, мы можам запытаць ад вас дадатковую інфармацыю, каб спраўдзіць вашу асобу і ў якасці меры бяспекі для абароны вашай асабістай інфармацыі. У некаторых выпадках мы можам адмовіцца прымаць меры або можам накласці абмежаванні на рэалізацыю вашых правоў, наколькі гэта дазваляе дзеючае заканадаўства. Каб рэалізаваць гэтыя правы, перайдзіце на старонку http://www.westernunion.com/datasubjectrights або звяжыцеся з Western Union, як апісана ў раздзеле «КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ». Мы пастараемся адказаць на запыт на працягу 30 дзён, але час адказу можа залежаць ад законаў і правілаў, якія дастасоўваюцца да запыту, і мы можам мець права падоўжыць гэты тэрмін у пэўных абставінах. Мы выканаем ваш запыт у аб’ёме, які патрабуе дзеючае заканадаўства.

У іншых юрысдыкцыях у вас могуць быць і іншыя правы згодна з мясцовым заканадаўствам. Рэалізаваць іх можна будзе з дапамогай сродкаў, прапанаваных вышэй.

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

Калі ў вас ёсць пытанне або скарга ў дачыненні да таго, як мы апрацоўваем вашу асабістую інфармацыю, просім вас накіраваць запыт у пісьмовай форме. Мы азнаёмімся з запытам і адкажам вам у пісьмовай форме — звычайна на працягу 30 дзён пасля яго атрымання. Вы таксама можаце звязацца з намі, у тым ліку з нашым інспектарам па абароне даных, па адрасе wuprivacy@westernunion.com.

Каб звязацца з намі па бясплатным або мясцовым нумары тэлефона, націсніце на спасылку «Кантактная інфармацыя» ў ніжнім калантытуле адпаведнай вэб-старонкі Western Union і знайдзіце нашы кантакты ў сваім рэгіёне.

ЗМЯНЕННІ

Мы можам час ад часу змяняць гэту Глабальную заяву аб канфідэнцыяльнасці. Заявы аб канфідэнцыяльнасці са змяненнямі будуць публікавацца на гэтым вэб-сайце пасля ўнясення паправак. Мы раім вам чытаць Глабальную заяву аб канфiдэнцыяльнасцi пры наведванні — так вы зможаце атрымаць актуальную інфармацыю.

ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦI ДЛЯ ГРАМАДЗЯН ЗША (УКЛЮЧАЮЧЫ ЖЫХАРОЎ КАЛІФОРНІІ)

Спажыўцам у ЗША (у тым ліку ў Каліфорніі, Невадзе, Паўночнай Дакоце, Тэхасе і Вермонце) трэба перайсці па гэтай спасылцы на Паведамленне Western Union аб канфiдэнцыяльнасцi.

Жыхарам Каліфорніі трэба глядзець Дадатак да Глабальнай заявы аб канфідэнцыяльнасці для жыхароў Каліфорніі.

ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦI ДЛЯ ГРАМАДЗЯН МЕКСІКІ
ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦI ДЛЯ ГРАМАДЗЯН БРАЗІЛІІ
ПАВЕДАМЛЕННЕ АБ КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦI ДЛЯ ГРАМАДЗЯН ЯПОНІІ

Для карыстальнікаў з Японіі: мы будзем апрацоўваць ваш японскі асабісты ідэнтыфікацыйны нумар («Мой нумар») і суправаджальныя дакументы згодна з дзеючымі законамі і правіламі, як апісана ў гэтым раздзеле, нягледзячы на іншыя палажэнні ў гэтай Глабальнай заяве аб канфiдэнцыяльнасцi.

Мы атрымліваем Ваш ідэнтыфікацыйны нумар My Number (Мой нумар) і збіраем вызначаныя намі суправаджальныя дакументы выключна з мэтай пацвярджэння Вашага нумара згодна з патрабаваннямі Закона Японіі аб падачы заявы аб замежных банкаўскіх пераводах з мэтай забеспячэння належнага ўнутранага падаткаабкладання (закон № 110 ад 1997 года з папраўкамі).

ЮРЫДЫЧНЫЯ АСОБЫ WESTERN UNION

Спіс мясцовых юрыдычных асоб Western Union глядзіце тут: «ЮРЫДЫЧНЫЯ АСОБЫ WESTERN UNION».