Вы — наш партнёр. Western Union прыкладае ўсе намаганні, каб прадухіліць махлярства. Тым не менш, мы лічым, што за прадухіленне махлярства адказвае кожны з нас. Ваша найлепшая абарона — ведаць актуальную інфармацыю і разумна карыстацца нашымі парадамі. Не станьце ахвярай — навучыцеся своечасова распазнаваць прыкметы махлярства і ашуканцаў.
Махлярства, звязанае са знаёмствамі
Ашуканцы знаходзяць сваіх ахвяр у інтэрнэце, ствараюць фальшывыя адносіны і такім чынам заваёўваюць давер. Пасля ўсталявання даверных адносін ашуканцы просяць у сваіх ахвяр грошы на розныя дарожныя выдаткі, аплату паслуг ці іншыя непрадбачаныя выдаткі. Завязваючы знаёмства ў інтэрнэце, будзьце пільнымі і звяртайце ўвагу на прыкметы таго, што ваш суразмоўца можа быць не тым, за каго сябе выдае. Ніколі не адпраўляйце грошы тым, каго не ведаеце асабіста.
Махлярства, звязанае з анлайн-гандлем
Ашуканцы з дапамогай вэб-сайтаў і інтэрнэт-класіфікатараў рэкламуюць няісныя тавары, напрыклад мабільныя тэлефоны, білеты на мерапрыемствы і аўтамабілі. Адпраўляючы грошы пасля прагляду рэкламы ў інтэрнэце, будзьце асабліва пільнымі.
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі
Злодзеі выдаюць сябе за сапраўдныя кампаніі і заахвочваюць ахвяр рабіць выплаты ў чаканні атрымаць нешта больш каштоўнае — напрыклад, пазыку, крэдытную картку, грашовую дапамогу, інвестыцыі або грошы ў спадчыну. Ахвяра адпраўляе ашуканцу сродкі праз сэрвіс грашовых пераводаў, але ўзамен нічога не атрымлівае, бо гэтых пазык, крэдытных картак, грашовых дапамог, інвестыцый або спадчыны ад пачатку не існавала. І як толькі ашуканец атрымлівае грошы, пра яго больш нічога не чуваць.
Абараніце сябе ад махлярства
Вы сталі ахвярай махлярства?
Адпраўце скаргу. Вы дапаможаце нам — а таксама іншым карыстальнікам — пазбегнуць махлярства ў будучыні.
Патэлефануйце на гарачую лінію па супрацьдзеянні махлярству па нумары 800 622 07.
Перасылайце падазроныя лісты на адрас spoof@westernunion.com цалкам — не выразайце і не ўстаўляйце змесціва, бо тады знікне каштоўная інфармацыя, якая дапаможа адсачыць крыніцу.
ПадрабязнейАхвяра адказвае на аб’яву пра вакансію, пасля чаго яе наймаюць на несапраўдную працу і адпраўляюць падроблены чэк на звязаныя з працай выдаткі. Сума ў чэку перавышае выдаткі ахвяры, і таму яна вяртае рэшту грашовым пераводам. У выніку чэк адхіляецца банкам, і ахвяра вымушана выплаціць усю суму.
Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з паслугамі таемных пакупнікоў, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам
Артыкул:
Тры віды махлярства, звязанага з прыёмам на працу, і парады, як не стаць яго ахвярай
Ахвяру просяць выплаціць авансам за фінансавыя паслугі, якія потым не аказваюцца. Часта ахвяры адпраўляюць нават некалькі пераводаў нібы для аплаты розных авансавых плацяжоў. Звычайна нагодай становіцца атрыманне крэдытнай карткі, грашовай дапамогі, пазыкі, спадчыны або інвеставанне.
Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з падаткаабкладаннем, Тэлемаркетынг, Махлярства, звязанае з іміграцыяй, Махлярства, звязанае з дабрачыннасцю, Махлярства ў сацыяльных сетках, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам, Махлярства, звязанае з падманам састарэлых людзей
Артыкулы:
Чатыры спосабы абараніцца ад махлярства, звязанага з авансавымі плацяжамі або перадаплатай, Махлярства, звязанае з навучаннем
Ахвяра адпраўляе грошы за тавар, заказаны ў інтэрнэце (гэта могуць быць хатнія жывёлы, аўтамабілі і г. д.). Такія тавары часта рэкламуюцца на Craigslist, eBay, Alibaba і іншых сайтах прыватных аб’яў і інтэрнэт-аўкцыёнаў. У выніку пасля адпраўкі грошай ахвяра нічога не атрымлівае.
Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з пераплатай, Махлярства, звязанае з арэндай нерухомасці, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам
Артыкул:
Папярэджанне пра махлярства: Махлярства, звязанае з купляй шчанюкоў у Інтэрнэце, Парады па абароне ад махлярства, звязанага з пакупкамі ў Інтэрнэце, у гэтым сезоне свят, Абараніце сябе ад махлярства, звязанага з COVID-19
Гэта разнавіднасць махлярства з выкарыстаннем надзвычайнай сітуацыі.
Асоба выдае сябе за ўнука або ўнучку, якія аказаліся ў цяжкой сітуацыі, або прадстаўніка аўтарытэтнай арганізацыі, напрыклад, медыцынскага работніка, супрацоўніка праваахоўных органаў або адваката.
Ашуканец спасылаецца на тэрміновую патрэбу або надзвычайную сітуацыю (грашовы заклад, медыцынскія выдаткі, непрадбачаныя дарожныя выдаткі), звязаную з унукам (унучкай), якая патрабуе неадкладнай адпраўкі грашовага пераводу.
Насамрэч жа ніякай надзвычайнай сітуацыі няма, і ахвяра, адпраўляючы грошы, проста губляе іх.
Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй
Артыкул:
Шэсць парад і ідэй па абароне ад махлярства, звязанага з падманам састарэлых людзей
Ахвяру пераконваюць, што яна выйграла латарэю, розыгрыш або прыз, але каб пакрыць падаткі або іншыя камісіі за выйгрыш, трэба адправіць пэўную суму грошай. Ашуканец можа адправіць чэк на частку выйгрышу, але калі чэк залічваецца на рахунак і ахвяра адпраўляе грошы, банк адхіляе чэк.
Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам
Артыкулы:
Сем парад, як пазбегнуць махлярства, звязанага з удзелам у латарэяі, Махлярства , звязанае з білетамі маментальнай латарэі, Як пазбегнуць махлярства, звязанага з розыгрышамі
Ашуканец заводзіць фіктыўныя адносіны з ахвярай у інтэрнэце, часта — у сацыяльных сетках, на інтэрнэт-форуме або сайце знаёмстваў. Часцяком ахвяра становіцца эмацыйна прывязанай да ашуканца і называе атрымальніка сваім умілаваным.
Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства ў сацыяльных сетках, Махлярства, звязанае з ваеннаслужачымі, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй, Вымагальніцтва
Гэта разнавіднасць махлярства з выкарыстаннем надзвычайнай сітуацыі.
Асоба выдае сябе за ўнука або ўнучку, якія аказаліся ў цяжкой сітуацыі, або прадстаўніка аўтарытэтнай арганізацыі, напрыклад, медыцынскага работніка, супрацоўніка праваахоўных органаў або адваката.
Ашуканец спасылаецца на тэрміновую патрэбу або надзвычайную сітуацыю (грашовы заклад, медыцынскія выдаткі, непрадбачаныя дарожныя выдаткі,), звязаную з унукам (унучкай), якая патрабуе неадкладнай адпраўкі грашовага пераводу.
Насамрэч жа ніякай надзвычайнай сітуацыі няма, і ахвяра, адпраўляючы грошы, проста губляе іх.
Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй
Артыкул:
Шэсць парад і ідэй па абароне ад махлярства, звязанага з падманам састарэлых людзей
Падрабязней аб прыёмах, з дапамогай якіх ашуканцы завабліваюць ахвяр.
Праверце свае веды пра махлярства
Разумныя людзі штодня трапляюцца на вудачку ашуканцаў. Праверце свае веды пра махлярства, звязанае з грашовымі пераводамі, і даведайцеся, як абараніцца ад яго.
Праверце свае веды пра махлярства
Разумныя людзі штодня трапляюцца на вудачку ашуканцаў. Праверце свае веды пра махлярства, звязанае з грашовымі пераводамі, і даведайцеся, як абараніцца ад яго.
Western Union навучае кліентаў і інфармуе іх, дапамагаючы ім не стаць ахвярамі махлярства, звязанага з грашовымі пераводамі.
Сачыце за нашымі апавяшчэннямі і абнаўленнямі
Вы зарабляеце грошы цяжкай працай і хочаце, каб кампанія, праз якую вы адпраўляеце сродкі сябрам і сваякам, была надзейнай. Таму мы і імкнёмся дапамагчы вам абараніцца ад махлярства.
Станьце на варту: навучыцеся своечасова выяўляць прыкметы махлярства — у гэтым вам дапамогуць парады, брашуры і іншая карысная інфармацыя.
Будзьце кемлівымі, інфармаванымі і спыняйце махлярства
Інфармаванасць дапаможа вам абараніцца. Чым больш вы ведаеце, тым лепш вы зможаце абараніцца ад злачынцаў. Прыведзеныя тут дадатковыя рэсурсы дапамогуць паведаміць пра махлярства, быць у курсе новых яго відаў і даведацца, як выяўляць ашуканцаў.