< Абарона ад махлярства

Цэнтр навучання і інфармавання

Western Union у навінах

Чэрвень 2018 г.

Як Western Union змагаецца з махлярствам

Пры падтрымцы Брытні Маер

Снежань 2018 г.

Як Western Union дапамагае абараніць вас ад махлярства

Пры падтрымцы каманды Reward Expert

Будзьце ў курсе

Western Union навучае кліентаў і інфармуе іх, дапамагаючы ім не стаць ахвярамі махлярства, звязанага з грашовымі пераводамі.

Сачыце за нашымі апавяшчэннямі і абнаўленнямі

Што варта ведаць

Вы — наш партнёр.
Western Union прыкладае ўсе намаганні, каб прадухіліць махлярства. Тым не менш, мы лічым, што за прадухіленне махлярства адказвае кожны з нас.
Ваша найлепшая абарона — ведаць актуальную інфармацыю і разумна карыстацца нашымі парадамі.
Не станьце ахвярай — навучыцеся своечасова распазнаваць прыкметы махлярства і ашуканцаў.

У якіх выпадках грошы пераводзіць нельга

Ніжэй мы расказваем, што нельга рабіць пры карыстанні сэрвісам грашовых пераводаў. Азнаёміўшыся з гэтымі васьмю пунктамі, вы знізіце свае шансы стаць ахвярай махлярства.

  1. Ніколі не адпраўляйце грошы тым, каго не ведаеце асабіста.
  2. Не адпраўляйце грошы для аплаты падаткаў або збораў за ўдзел у латарэі або выйграныя прызы.
  3. Не выкарыстоўвайце тэставае пытанне ў якасці дадатковай меры бяспекі для абароны пераводу.
  4. Не давайце сваю банкаўскую інфармацыю незнаёмым людзям або арганізацыям.
  5. Не адпраўляйце грошы загадзя для атрымання пазыкі або крэдытнай карткі.
  6. Не адпраўляйце грошы з нагоды надзвычайнай сітуацыі, не праверыўшы, што гэта не падман.
  7. Не адпраўляйце сродкі з чэка на свой рахунак да таго часу, пакуль не будзе здзейснены клірынг (гэта можа заняць некалькі тыдняў).
  8. Не адпраўляйце грашовыя пераводы фізічным асобам за пакупкі ў Інтэрнэце.

Падрабязней пра розныя віды махлярства

Агульныя прыкметы махлярства
  • Ашуканец будзе прыводзіць самыя розныя апраўданні, чаму ён не можа сустрэцца з вамі асабіста, і прыдумае мноства прычын, навошта патрэбны грошы і чаму ён штораз трапляе ў нявыкрутку.
  • Ашуканец будзе расказваць, што трапіў у аварыю, што раптам здарылася сямейная трагедыя, якраз калі ён сядаў на самалёт, каб ляцець на сустрэчу да вас, або што яго затрымалі на мытні і патрабуюцца грошы на яго вызваленне.
  • Ашуканец будзе прасіць грошы аплаціць білет на самалёт да вас або каб «пратрымацца» да зарплаты.
  • Ашуканец будзе казаць, што патрэбны грошы, бо яго абрабавалі ў дарозе і забралі грошы, пашпарт і пасведчанне асобы.
  • Ашуканец папросіць адправіць грошы на імя сябра або сваяка, каб пацвердзіць, што ў вас ёсць сродкі, або выступіць у ролі фінансавага пасярэдніка, пакуль вы не атрымаеце купленыя тавары або паслугі.
  • Ашуканец будзе казаць, што трапіў у аварыю, ляжыць у бальніцы і, каб выехаць, трэба цалкам аплаціць медыцынскія рахункі.
Электронныя лісты і фішынг

Для кіберзлачынцаў вялікую каштоўнасць маюць паролі і ідэнтыфікатары карыстальніка. Адзін з простых спосабаў крадзяжу інфармацыі ў недасведчаных людзей — рассылка фішынгавых лістоў на мноства выпадковых адрасоў электроннай пошты. Прыкметы фішынгавага ліста:

  • Ліст напісаны дрэнна, з арфаграфічнымі і граматычнымі памылкамі, або ёсць памылкі ў знаёмай вам назве кампаніі.
  • Вашага імя няма ў полі «Каму». Ліст выглядае так, быццам быў адпраўлены тысячам людзей.
  • Адрас электроннай пошты адпраўцы выглядае падазрона. Назва знаёмай вам кампаніі або дзяржаўнай установы ў ім можа быць напісана з памылкамі.
  • У лісце не згадваецца ваша імя. Любая фінансавая ўстанова, у якой вы маеце рахунак, будзе ведаць вас па імені. Калі ліст пачынаецца са слоў «Паважаны кліент», «Зацікаўленым асобам» або нават «Прывітанне», гэта можа ўказваць на махлярства.
  • URL-адрас падроблены. Навядзіце курсор мышы на прапанаваную спасылку («націсніце тут», «неадкладна прыміце меры» і г. д.) — калі там дзіўны URL-адрас замест сапраўднага вэб-сайта кампаніі, не націскайце на спасылку.
  • Вам пішуць, што бяспека вашага ўліковага запісу была парушана, і калі вы не выканаеце дзеянні, рэкамендаваныя ў лісце, ваш уліковы запіс будзе часова заблакаваны.
  • У лісце запытваюць асабістую інфармацыю, даныя крэдытнай карткі або ўліковага запісу на інтэрнэт-сэрвісе ці накіроўваюць вас на вэб-сайт, які запытвае такія звесткі. Сапраўдныя кампаніі такога звычайна не робяць.

 

Калі вы атрымалі на электронную пошту падазроны ліст:

  • Не адкрывайце яго — адразу выдаліце.
  • Не пераходзьце па спасылках у лісце — нават калі гэта спасылка, якая нібы дазваляе «адпісацца» ад адпраўцы, — і не адкрывайце далучаныя файлы.
  • Western Union ніколі не будзе адпраўляць лісты з запытам ідэнтыфікатара, пароля або асабістай інфармацыі. Калі вы не ўпэўненыя, ці прыйшоў ліст ад Western Union, не адкрывайце спасылкі, не націскайце на далучэнні, не ўказвайце паролі і ідэнтыфікатары карыстальніка.

Перашліце ліст на адрас spoof@westernunion.com, а затым выдаліце яго.