< Абарона ад махлярства

Паведамленне аб махлярстве

Калі вы сталі ахвярай ашуканцаў, прыміце меры — паведаміце пра свой выпадак у Western Union, праваахоўныя і іншыя органы, напрыклад, у Бюро абароны правоў спажыўцоў Федэральнай гандлёвай камісіі (ЗША). Гэтыя дзеянні дапамогуць прадухіліць махлярства і абараніць патэнцыяльных ахвяр.

Western Union вылучае значныя рэсурсы — сродкі, супрацоўнікаў і тэхналагічныя меры — для барацьбы з махлярствам і абароны кліентаў.

Мы клапоцімся пра карыстальнікаў нашых сэрвісаў, якія зарабляюць свае грошы цяжкай працай, і таму мы змагаемся з махлярствам і даем ім інфармацыю пра розныя віды махлярства і спосабы абароны ад яго. Разам са СМІ і арганізацыямі па абароне правоў спажыўцоў мы займаемся інфармаваннем, якое дапамагае спажыўцам не стаць ахвярамі махлярства.

Будзьце ў курсе

Western Union навучае кліентаў і інфармуе іх, дапамагаючы ім не стаць ахвярамі махлярства, звязанага з грашовымі пераводамі.

Сачыце за нашымі апавяшчэннямі і абнаўленнямі

Паведамленне ў Western Union

Кампаніі Western Union заўсёды непрыемна чуць, што нехта страціў грошы з-за нейкіх ашуканцаў. Асабліва непрыемна, калі злачынцы падманваюць кліентаў з дапамогай сапраўдных сэрвісаў.

Патэлефануйце на гарачую лінію па супрацьдзеянні махлярству

Калі вы скарысталіся нашай паслугай грашовых пераводаў і лічыце, што транзакцыя была ашуканскай, неадкладна патэлефануйце нам. Раскажыце, што здарылася. Мы хочам дапамагчы, але гэта можна зрабіць, толькі калі вы звернецеся да нас. Гэта проста: наш бясплатны нумар у Беларусі — 800 622 07.

Калі перавод не быў выплачаны, мы можам спыніць яго і вярнуць вам грошы.

Анлайн-форма для заявы пра махлярства

Калі перавод быў выплачаны і вы хочаце паведаміць у Western Union пра свой выпадак, можаце падаць заяву ў наш аддзел па барацьбе з махлярствам па нумары 800 622 07 або адправіць скаргу праз анлайн-форму заявы пра махлярства. Такія скаргі дазваляюць нам лепш адсочваць махлярства і абараняць ад яго іншых карыстальнікаў.

girl-copy-1
Паведамленне ў органы ўлады

Паведамленне пра махлярства дае лепшае разуменне і веды пра яго. Калі вы сталі ахвярай махлярства, мы рэкамендуем звярнуцца ў мясцовыя праваахоўныя органы. Таксама можна звярнуцца па кантактах у раздзеле рэсурсаў для абароны правоў спажыўцоў.

Паведамляць пра махлярства — вельмі важна: гэта дапамагае інфармаваць іншых спажыўцоў і дазваляе ўладам мець актуальную інфармацыю пра віды махлярства на рынку. Мы часта супрацоўнічаем з аддзеламі паліцыі па ўсім свеце, але важна разумець, што мы не з’яўляемся праваахоўным органам і што спробы злавіць злачынцаў небяспечныя як для нашых агентаў, так і для кліентаў. Акрамя таго, атрымальнікі могуць забраць сродкі ў любы час у самых розных месцах. Па гэтай прычыне мы супрацоўнічаем з праваахоўнымі органамі і дапамагаем у расследаванні злачынстваў і прыцягненні да адказнасці людзей, якія карыстаюцца нашымі сэрвісамі ў махлярскіх мэтах.

Пытанні і адказы

Веды дапамагаюць абараніць сябе. Вы зарабляеце грошы цяжкай працай і хочаце, каб кампанія, праз якую вы адпраўляеце сродкі сябрам і сваякам, была надзейнай. Таму мы і імкнёмся дапамагчы вам абараніцца ад махлярства.

Што рабіць, калі мне здаецца, што мяне ашукалі?

Неадкладна патэлефануйце на гарачую лінію па супрацьдзеянні махлярству па нумары 800 622 07. Калі адпраўленыя сродкі яшчэ не былі выплачаны атрымальніку, магчыма, вам удасца спыніць перавод.

Што будзе, калі падаць заяву пра махлярства?

Падаўшы заяву ў наш аддзел па барацьбе з махлярствам па нумары 800 622 07 або адправіўшы скаргу праз анлайн-форму заявы пра махлярства, звярніцеся ў мясцовы праваахоўны орган. Western Union працуе непасрэдна з праваахоўнымі органамі па іх запыце.

Мы часта супрацоўнічаем з аддзеламі паліцыі па ўсім свеце, але важна разумець, што мы не з’яўляемся праваахоўным органам і што спробы злавіць злачынцаў небяспечныя як для нашых агентаў, так і для кліентаў. Акрамя таго, атрымальнікі могуць забраць сродкі ў любы час у самых розных месцах. Па гэтай прычыне мы супрацоўнічаем з праваахоўнымі органамі і дапамагаем у расследаванні злачынстваў і прыцягненні да адказнасці людзей, якія карыстаюцца нашымі сэрвісамі ў махлярскіх мэтах.

Ці верне Western Union мне грошы?

Калі пераведзеныя вамі грошы не былі атрыманы, патэлефануйце на гарачую лінію па супрацьдзеянні махлярству па нумары 800 622 07 і папрасіце спыніць перавод.

Калі сродкі не былі забраны атрымальнікам, вы атрымаеце іх назад, уключаючы камісію за перавод.

Калі грошы былі забраны атрымальнікам і вы падазраяце, што сталі ахвярай махлярства, мы рэкамендуем падаць афіцыйную заяву пра махлярства ў Western Union і звярнуцца ў праваахоўныя органы.

Western Union разглядае ўсе выпадкі па атрыманых заявах і прымае рашэнне, ці дазваляць вяртанне сродкаў. Мы прыкладаем вялікія намаганні, каб выяўляць махлярскія пераводы і не прапускаць іх праз свае сістэмы, але ашуканцы кемлівыя і ўвесь час змяняюць сваю тактыку. Найлепшы спосаб спыніць махлярства — навучыцца выяўляць ашуканцаў і махлярства.

Што Western Union робіць для прадухілення махлярства?

Мы імкнёмся абараніць грошы, заробленыя нашымі кліентамі, ад ашуканцаў. Таму мы рэалізавалі мноства адпаведных спосабаў абароны, у тым ліку наступныя:

  • Аўтаматычнае папярэджанне аб махлярстве
  • Перадача інфармацыі аб прадухіленні махлярства ў нашы аддзяленні
  • Парады і рэсурсы па прадухіленні махлярства на старонках www.wu.com/fraudawareness, у Facebook і Twitter
  • Удзел у галіновых мерапрыемствах па прадухіленні махлярства і арганізацыя выступаў на іх, у тым ліку на выставах для састарэлых людзей, дзе мы дзелімся звесткамі і парадамі, якія дапамагаюць выяўляць махлярства і абараняцца ад яго.
Што рабіць са спам-лістом, які спасылаецца на Western Union?

Перашліце зыходны ліст на адрас spoof@westernunion.com. Аднак памятайце, што гэта не будзе лічыцца падачай заявы; калі вы сталі ахвярай махлярства, патэлефануйце на гарачую лінію па супрацьдзеянні махлярству і паведаміце пра злачынства, а затым падайце заяву ў мясцовы праваахоўны орган.

Акрамя таго, мы рэкамендуем перадаваць інфармацыю пра выпадкі махлярства і фішынгавыя лісты сябрам і родным. «Сарафаннае радыё» — вельмі эфектыўны спосаб інфармавання пра распаўсюджаныя віды махлярства: калі вам прыходзяць непажаданыя фішынгавыя лісты, то і іншым, верагодна, таксама.

Якія віды махлярства найбольш распаўсюджаныя?

Махлярства бывае самых розных відаў. Злачынцы ўвесь час мяняюць тактыку, каб быць на крок наперадзе. Падрабязней чытайце ў раздзеле пра віды махлярства.