< Абарона ад махлярства

Рэсурсны цэнтр па барацьбе з махлярствам

Будзьце кемлівымі, інфармаванымі і спыняйце махлярства

Інфармаванасць дапаможа вам абараніцца. Чым больш вы ведаеце, тым лепш вы зможаце абараніцца ад злачынцаў. Прыведзеныя тут дадатковыя рэсурсы дапамогуць паведаміць пра махлярства, быць у курсе новых яго відаў і даведацца, як выяўляць ашуканцаў.

Віды махлярства
Падрабязней аб прыёмах, з дапамогай якіх ашуканцы завабліваюць ахвяр.

Паведамленне аб махлярстве
Паведамленне пра махлярства дае лепшае разуменне і веды пра яго.

Будзьце ў курсе

Western Union навучае кліентаў і інфармуе іх, дапамагаючы ім не стаць ахвярамi ахлярства, звязанага з грашовымі пераводамі.

Сачыце за нашымі апавяшчэннямі і абнаўленнямі

Староннія рэсурсы

Абараніце сябе ад махлярства

Адпраўляйце грошы праз Western Union толькі сябрам і сваякам. Ніколі не адпраўляйце грошы тым, каго не ведаеце асабіста.

Махляры часам заахвочваюць людзей адправіць ім грошы. Не адпраўляйце грошы тым, хто просіць адправіць іх для наступнага:

  • Чалавек знаходзіцца ў надзвычайнай сітуацыі, якую вы не можаце спраўдзіць.
  • Для купляў у інтэрнэце.
  • Для антывіруснай абароны.
  • Для ўнясення страхавога дэпазіту або аплаты за арэнду нерухомасці.
  • Каб атрымаць выйгрыш у латарэю або прыз.
  • Каб заплаціць падаткі.
  • Для ахвяравання дабрачыннай арганізацыі.
  • Для выканання задання таемнага пакупніка.
  • За пошук працы.
  • За атрыманне крэдытнай карткі або камісію за пазыку.
  • Для вырашэння іміграцыйных пытанняў.
  • Для аплаты тавара або паслугі, прапанаваных па тэлефоне.

Калі вы пераведзяце грошы, гэта асоба хутка іх атрымае. Пасля таго як грошы выплачаны, Western Union можа быць не ў стане вярнуць іх вам, нават калі вы з’яўляецеся ахвярай махлярства (за выключэннем некаторых абставін).

Калі вы сталі ахвярай махлярства, патэлефануйце на гарачую лінію Western Union па супрацьдзеянні махлярству па нумары 800 622 07.

Брашуры па абароне ад махлярства

Be_sure_everything_is_as_it_seems_2018

Брашура па абароне ад махлярства

Спампоўкі:
Спампаваць PDF-версію брашуры па абароне ад махлярства

snowbird

Брашура па абароне ад махлярства для састарэлых людзей

Спампоўкі:
Спампаваць PDF-версію брашуры па абароне ад махлярства для састарэлых людзей

Interdiction_Card_image_en

Картка па блакіроўцы ашуканцаў

Спампоўкі:
Спампаваць PDF-версію карткі па блакіроўцы ашуканцаў