< Абарона ад махлярства

Віды махлярства

Інтэрнэт адкрыў нам дзверы ў свет шырокай інфармацыйнай прасторы, але пры гэтым сучасныя лічбавыя тэхналогіі спрасцілі ашуканцам працу і далі незлічоную колькасць спосабаў завалодаць грашыма іншых людзей: ад фальшывых паведамленняў у сацыяльных сетках да фішынгу пароляў ад уліковых запісаў у фінансавых сістэмах.

Яны выкарыстоўваюць усе спосабы кантакту з ахвярамі: тэлефон, звычайную і электронную пошту, інтэрнэт.

Яны заваёўваюць ваш давер, а калі вы на кручку, просяць грошы; потым забіраюць іх і знікаюць.

Сцэнарыі, якімі яны заманьваюць вас, пастаянна мяняюцца. Але вы можаце абараніць сябе, сяброў і сваякоў, узброіўшыся ведамі пра найбольш распаўсюджаныя тыпы махлярства.

Будзьце ў курсе

Western Union навучае кліентаў і інфармуе іх, дапамагаючы ім не стаць ахвярамі махлярства, звязанага з грашовымі пераводамі.

Сачыце за нашымі апавяшчэннямі і абнаўленнямі

Віды махлярства

Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай

Ахвяру просяць выплаціць авансам за фінансавыя паслугі, якія потым не аказваюцца. Часта ахвяры адпраўляюць нават некалькі пераводаў нібы для аплаты розных авансавых плацяжоў. Звычайна нагодай становіцца атрыманне крэдытнай карткі, грашовай дапамогі, пазыкі, спадчыны або інвеставанне.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з падаткаабкладаннем, Тэлемаркетынг, Махлярства, звязанае з іміграцыяй, Махлярства, звязанае з дабрачыннасцю, Махлярства ў сацыяльных сетках, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам, Махлярства, звязанае з падманам састарэлых людзей

Артыкулы:
Чатыры спосабы абараніцца ад махлярства, звязанага з авансавымі плацяжамі або перадаплатай, Махлярства, звязанае з навучаннем

image-no-BG-left-300x243-1

Махлярства, звязанае з антывіруснай абаронай

Злачынец прадстаўляецца агентам вядомай кампаніі, якая займаецца камп’ютарамі або праграмным забеспячэннем, і паведамляе ахвяры, што на яе камп’ютары быў знойдзены вірус. Ахвяры паведамляюць, што можна выдаліць вірус і абараніць камп’ютар за невялікую суму, якую можна аплаціць крэдытнай карткай або грашовым пераводам. Насамрэч ніякай віруса на камп’ютары няма, і ахвяра проста страчвае грошы, адпраўленыя на абарону.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Крадзеж персанальных даных, Фішынг

Артыкул:
Пяць спосабаў абараніць сябе ад махлярства, звязанага з выкарыстаннем тэхналогій

Fraud-Icon-01

Махлярства, звязанае з дабрачыннасцю

Часта злачынец звяртаецца па электроннай або звычайнай пошце ці тэлефоне і просіць адправіць грашовым пераводам ахвяраванне нейкай асобе, якая пацярпела ад нядаўніх падзей — напрыклад, стыхійнага бедства або надзвычайнай сітуацыі (паводка, цыклон, землятрус і г. д.). Сапраўдныя дабрачынныя арганізацыі не будуць прасіць адпраўляць ахвяраванні асобам праз сэрвіс грашовых пераводаў.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Фішынг, Махлярства, звязанае з фішынгам праз SMS (смішынг)

Артыкулы:
Western Union і Better Business Bureau папярэджваюць пра махлярства, звязанае з дабрачыннасцю, падчас дабрачынных акцый, Шэсць парад па абароне ад махлярства, звязанага з дабрачыннасцю

Charity

Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй

Ахвяру змушаюць адправіць сродкі на дапамогу сябру або блізкаму чалавеку, які мае ў іх тэрміновую патрэбу. Злачынец выкарыстоўвае жаданне ахвяры паклапаціцца пра блізкага чалавека.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з падманам састарэлых людзей, Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай

Артыкул:
Western Union і Better Business Bureau аб’ядноўваюцца, каб абараняць кліентаў ад махлярства, звязанага з экстранай сітуацыяй

EmergencyBernie

Махлярства, звязанае з прыёмам на працу

Ахвяра адказвае на аб’яву пра вакансію, пасля чаго яе наймаюць на несапраўдную працу і адпраўляюць падроблены чэк на звязаныя з працай выдаткі. Сума ў чэку перавышае выдаткі ахвяры, і таму яна вяртае рэшту грашовым пераводам. У выніку чэк адхіляецца банкам, і ахвяра вымушана выплаціць усю суму.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з паслугамі таемных пакупнікоў, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам

Артыкул:
Тры віды махлярства, звязанага з прыёмам на працу, і парады, як не стаць яго ахвярай

Employment

Вымагальніцтва

Да гэтага тыпу адносяцца пагрозы жыццю, пагрозы арыштам або іншыя патрабаванні, у якіх злачынец шляхам прымусу і пагроз спрабуе незаконным чынам атрымаць ад ахвяры грошы, маёмасць або паслугі, якія яна нібыта завінаваціла.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае са знаёмствамі, Махлярства, звязанае з іміграцыяй, Махлярства, звязанае з падаткаабкладаннем, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй, Махлярства, звязанае з антывіруснай абаронай, Фішынг

Fraud-Icon-04

Махлярства, звязанае з падробленым чэкам

Часта ахвяра атрымлівае чэк з указаннем залічыць яго на банкаўскі рахунак і выкарыстаць сродкі для выдаткаў на працу, куплі ў інтэрнэце, у рамках праграмы «таемны пакупнік» і г. д. Пры гэтым чэк з’яўляецца фальшывым (падробленым), і ў выніку ахвяра нясе адказнасць за патрачаныя па чэку сродкі. Памятайце: сродкі з чэка, залічанага на рахунак, нельга выкарыстоўваць да таго часу, пакуль не будзе здзейснены клірынг (гэта можа заняць некалькі тыдняў).

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з паслугамі таемных пакупнікоў, Махлярства, звязанае з прыёмам на працу, Махлярства, звязанае з пераплатай, Махлярства, звязанае з анлайн-гандлем, Махлярства, звязанае з удзелам у патарэі / атрыманнем прыза, Махлярства, звязанае з арэндай нерухомасці

Артыкул:
Як абараніцца аб махлярства, звязанага з падробленым чэкам

Fraud-Icon-02

Махлярства, звязанае з падманам састарэлых людзей

Гэта разнавіднасць махлярства з выкарыстаннем надзвычайнай сітуацыі.

Асоба выдае сябе за ўнука або ўнучку, якія аказаліся ў цяжкой сітуацыі, або прадстаўніка аўтарытэтнай арганізацыі, напрыклад, медыцынскага работніка, супрацоўніка праваахоўных органаў або адваката.

Ашуканец спасылаецца на тэрміновую патрэбу або надзвычайную сітуацыю (грашовы заклад, медыцынскія выдаткі, непрадбачаныя дарожныя выдаткі), звязаную з унукам (унучкай), якая патрабуе неадкладнай адпраўкі грашовага пераводу.
Насамрэч жа ніякай надзвычайнай сітуацыі няма, і ахвяра, адпраўляючы грошы, проста губляе іх.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй

Артыкул:
Шэсць парад і ідэй па абароне ад махлярства, звязанага з падманам састарэлых людзей

image-no-BG-left-3

Крадзеж персанальных даных

Выкрадальнікі персанальных даных выдаюць сябе за іншага чалавека, выкарыстоўваючы асабістую інфармацыю (напрыклад, нумары сацыяльнага страхавання, звесткі пра банкаўскі рахунак, нумар крэдытнай карткі). Мэтай можа быць адкрыццё крэдытнага рахунку, вывад грошай з існага рахунку, падача падатковай дэкларацыі або атрыманне медыцынскага страхавання.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з анлайн-гандлем, Фішынг, Махлярства, звязанае з фішынгам праз SMS (смішынг), Махлярства ў сацыяльных сетках, Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з іміграцыяй, Махлярства, звязанае з падаткаабкладаннем, Махлярства, звязанае з прыёмам на працу, Махлярства, звязанае з антывіруснай абаронай, Махлярства, звязанае са знаёмствамі

Fraud-Icon-05

Махлярства, звязанае з іміграцыяй

Злачынец тэлефануе ахвяры, называецца супрацоўнікам іміграцыйнай службы і паведамляе аб праблеме з іміграцыйнымі данымі. Каб заваяваць давер, злачынец можа выкарыстаць асабістую інфармацыя і канфідэнцыяльныя даныя, звязаныя з іміграцыйным статусам ахвяры. Пры гэтым ад ахвяры патрабуюць тэрмінова ўнесці плату грашовым пераводам за вырашэнне апісанай праблемы і могуць пагражаць дэпартацыяй або зняволеннем, калі не зрабіць гэтага неадкладна.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з пераплатай, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй

Артыкул:
Шэсць парад па абароне ад махлярства, звязанага з іміграцыяй

Immigration

Махлярства, звязанае з анлайн-гандлем

У гэтым выпадку ахвярай можа стаць пакупнік або прадавец тавараў (напрыклад, хатніх жывёл, аўтамабіляў) або паслуг, якія рэкламуюцца ў інтэрнэце на такіх пляцоўках, як Craigslist, eBay, Alibaba, Gumtree, carsales.com (сайты прыватных аб’яў і інтэрнэт-аўкцыёнаў і г. д.). Ашуканцы выдаюць сябе за сапраўдных інтэрнэт-прадаўцоў — з дапамогай фальшывага вэб-сайта або фальшывай рэкламы тавару па нізкай цане, размешчанай на сапраўдным сайце. Ахвяру просяць аплаціць тавар (паслугу) плацежным даручэннем, грашовым пераводам або залічэннем на банкаўскую картку, але пасля адпраўкі грошай ахвяра нічога не атрымлівае. Ашуканцы таксама могуць выдаваць сябе за сапраўдных пакупнікоў: яны пераконваюць, што адправілі ў якасці плацяжу суму, якая перавышае запытаную прадаўцом, і просяць вярнуць розніцу грашовым пераводам.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з пераплатай, Махлярства, звязанае з арэндай нерухомасці, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам

Артыкулы:
Папярэджанне пра махлярства: павялічваюцца выпадкі махлярства, звязанага з купляй шчанюкоў у Інтэрнэце, Парады па абароне ад махлярства, звязанага з пакупкамі ў Інтэрнэце, у гэтым сезоне свят, Абараніце сябе ад махлярства, звязанага з COVID-19

image-no-BG-left-7

Махлярства, звязанае з удзелам у патарэі / атрыманнем прыза

Ахвяру пераконваюць, што яна выйграла латарэю, розыгрыш або прыз, але каб пакрыць падаткі або іншыя камісіі за выйгрыш, трэба адправіць пэўную суму грошай. Ашуканец можа адправіць чэк на частку выйгрышу, але калі чэк залічваецца на рахунак і ахвяра адпраўляе грошы, банк адхіляе чэк.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам

Артыкулы:
Сем парад, як пазбегнуць махлярства, звязанага з удзелам у латарэі , Як пазбегнуць махлярства, звязанага з розыгрышамі

Lottery

Махлярства па схеме фінансавай піраміды

Карыстальнікаў у сацыяльных сетках завабліваюць у тыповую махлярскую схему з меркаваным хуткім узбагачэннем, якая абяцае ператварыць 100 $ у 1000 $. У рэкламе сцвярджаецца, што «інвестары» могуць скарыстаць асаблівасці грашовай сістэмы і ператварыць некалькі сотняў долараў у тысячы. Як толькі ашуканец атрымлівае грошы, ён часта блакіруе ахвяру ў сацыяльных сетках або па нумары тэлефона.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства ў сацыяльных сетках, Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай

Артыкул:
Ці можна хутка ўзбагаціцца? Як не трапіць у пастку інтэрнэт-махлярства

MoneyFlip

Махлярства, звязанае з ваеннаслужачымі

Ваеннаслужачыя з’яўляюцца прывабнай мэтай для ашуканцаў па некалькіх прычынах. Служба ў войску звычайна выклікае павагу, таму ашуканцы выдаюць сябе за ваеннаслужачых і спрабуюць падманам прымусіць людзей адправіць грошы.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае са знаёмствамі, Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй, Махлярства, звязанае з дабрачыннасцю, Махлярства, звязанае з прыёмам на працу

Артыкулы:
Папулярнае махлярства: злачынцы выдаюць сябе за ваеннаслужачых, Ашуканцы маскіруюцца пад вайскоўцаў у інтэрнэце

Military

Махлярства, звязанае з паслугамі таемных пакупнікоў

Ашуканец звязваецца з ахвярай праз вэб-сайт пошуку працы або ахвяра адказвае на вакансію з прапановай ацаніць паслугу грашовых пераводаў. Часта махляр адпраўляе чэк для залічэння на рахунак і даручае адправіць грашовы перавод, пакінуўшы сабе частку чэка ў якасці аплаты. Ахвяра адпраўляе грошы, махляр іх атрымлівае, а калі чэк адхіляецца банкам, ахвяра вымушана выплаціць усю суму.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з падробленым чэкам, Махлярства, звязанае з прыёмам на працу, Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай

Артыкул:
Чаму прапановы стаць таемным пакупніком патрабуюць пільнай увагі

MysteryShop

Махлярства, звязанае з пераплатай

Махляр адпраўляе ахвяры чэк аплаты паслугі або тавару, які выглядае сапраўдным. Звычайна сума ў чэку перавышае запытаную ахвярай, і таму махляр просіць вярнуць рэшту грашовым пераводам. У выніку чэк адхіляецца банкам, і ахвяра вымушана выплаціць усю суму.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з анлайн-гандлем, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам, Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай

Артыкул:
Будзьце пільнымі: у Інтэрнэце распаўсюджваюцца махлярствы з плацяжамі пры куплі-продажы

Overpayment

Фішынг

Ашуканец выдае сябе за давераную арганізацыю, напрыклад банк або іпатэчную арганізацыю, і спрабуе ўвесці ахвяру ў зман і прымусіць выдаць асабістую інфармацыю або паролі. Такое махлярства называецца фішынгам і звычайна выкарыстоўвае электронную пошту (але можа рабіцца і па тэлефоне або праз SMS) з мэтай скрасці асабістую інфармацыю або ўсталяваць шкодны код ці праграмнае забеспячэнне на ваш камп’ютар.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае са знаёмствамі, Вымагальніцтва, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй, Махлярства ў сацыяльных сетках, Махлярства, звязанае з фішынгам праз SMS (смішынг)

Артыкул:
Прыкметы фішынгавага махлярства

Phishing

Махлярства, звязанае са знаёмствамі

Ашуканец заводзіць фіктыўныя адносіны з ахвярай у інтэрнэце, часта — у сацыяльных сетках, на інтэрнэт-форуме або сайце знаёмстваў. Часцяком ахвяра становіцца эмацыйна прывязанай да ашуканца і называе атрымальніка сваім умілаваным.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства ў сацыяльных сетках, Махлярства, звязанае з ваеннаслужачымі, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй, Вымагальніцтва

Артыкул:
Пошук кахання ў Інтэрнэце ў 2016 годзе

Romance

Махлярства, звязанае з арэндай нерухомасці

Ахвяра адпраўляе грошы на дэпазіт за арэнду нерухомасці і ніколі не атрымлівае доступу да яе. Таксама ахвяра можа быць уладальнікам маёмасці — тады арандатар адпраўляе чэк з просьбай вярнуць рэшту грашовым пераводам, але чэк у выніку адхіляецца банкам.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з анлайн-гандлем, Махлярства, звязанае з падробленым чэкам, Махлярства, звязанае з пераплатай

Артыкулы:
Western Union і Better Business Bureau вядуць барацьбу з махлярствам, звязаным з арэндай нерухомасці ў Інтэрнэце, Кліенты павінны праяўляць пільнасць у дачыненні да распаўсюджаных відаў махлярства, звязанага з арэндай нерухомасці

Rental

Махлярства ў сацыяльных сетках

Калі кіберзлачынец атрымлівае доступ да Вашых уліковых запісаў у сацыяльных сетках, ён таксама атрымлівае доступ да Вашых блізкіх сяброў і сваякоў. Карыстальнікі публікуюць вельмі шмат асабістай інфармацыі ў інтэрнэце, з дапамогай якой злачынцы і ашуканцы могуць арганізоўваць прадуманыя мэтанакіраваныя атакі на сяброў і сваякоў, часта — з патрабаваннем грошай.

Адпаведныя матэрыялы:
Фішынг, Махлярства, звязанае з экстранай сітуацыяй, Махлярства, звязанае з падманам састарэлых людзей, Махлярства, звязанае з ваеннаслужачымі, Махлярства, звязанае з фішынгам праз SMS (смішынг), Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае са знаёмствамі, Крадзеж персанальных даных

Артыкул:
Бяспечныя зносіны і абарона ад махлярства ў сацыяльных сетках

SocialNetworking

Махлярства, звязанае з фішынгам праз SMS (смішынг)

Будзьце ўважлівымі, калі адпраўца SMS прымушае вас паспяшацца, прапануе націснуць на спасылку (якая прывядзе на ўзламаны сайт) або схіляе несвядома раскрыць асабістую інфармацыю, якая можа быць выкарыстана супраць вас.

Адпаведныя матэрыялы:
Крадзеж персанальных даных, Фішынг, Махлярства, звязанае з антывіруснай абаронай, Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з удзелам у патарэі / атрыманнем прыза

Fraud-Icon-02

Махлярства, звязанае з падаткаабкладаннем

Ашуканец звяртаецца да ахвяры ад імя дзяржаўнай установы і кажа пра запазычанасць па падатках, якую трэба неадкладна пагасіць, каб пазбегнуць арышту, дэпартацыі або пазбаўлення правоў кіроўцы ці скасавання дзеяння пашпарта. Ахвяра атрымлівае ўказанне заплаціць падаткі шляхам адпраўлення грашовага пераводу або куплі перадаплачанай дэбетавй карты. Супрацоўнікі дзяржаўных арганізацый ніколі не будуць патрабаваць неадкладна здзейсніць плацёж або тэлефанаваць наконт падаткаў без папярэдняй адпраўкі рахунку па пошце.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з пераплатай

Артыкулы:
Western Union настойліва рэкамендуе кліентам не губляць пільнасці, сутыкаючыся з ашуканцамі, якія выдаюць сябе за супрацоўнікаў падатковай службы па тэлефоне, Будзьце разважлівыя: будзьце разумнейшыя за тэлефонных махляроў у падатковай сферы

Fraud-Icon-04

Тэлемаркетынг

Да тэлемаркетынгу адносяцца амаль усе камерцыйныя аперацыі, якія ўключаюць у сябе выкарыстанне тэлефона для здзяйснення або прыёму выклікаў паміж спажыўцом і тэлемаркетолагам або прадаўцом з мэтай пераводу сродкаў. Гэта могуць быць наяўныя грашовыя пераводы або папаўненне перадаплачаных карт у якасці платы за тавары і паслугі, прапанаваныя або прададзеныя праз тэлемаркетынг. Часта махлярства звязана з прапановай «бясплатнага» адпачынку або адпачынку са значнай зніжкай, з прызамі, розыгрышамі або продажам часопісаў са зніжкамі.

Адпаведныя матэрыялы:
Махлярства, звязанае з дабрачыннасцю, Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі / перадаплатай, Махлярства, звязанае з арэндай нерухомасці, Махлярства, звязанае з удзелам у патарэі / атрыманнем прыза, Махлярства, звязанае з анлайн-гандлем, Крадзеж персанальных даных

Fraud-Icon-05