× Western Union Logo
  • Ацаніць
  • Атрымальнік
  • Аплата
  • Агляд

Частыя пытанні

Знайдзіце ніжэй адказы на многія свае пытанні. Калі вам патрабуецца больш інфармацыі, можаце звярнуцца ў службу падтрымкі кліентаў па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або на адрас электроннай пошты wusupport@belveb.by.

Адправіць грошы ў інтэрнэце

Так, вы можаце адправіць грошы ў інтэрнэце з Беларусі, наведаўшы wu.com/by. Калі вы выберыце краіну прызначэння, вы зможаце ўбачыць даступныя вам тыпы паслуг.

Каб выканаць першы грашовы перавод у інтэрнэце, трэба спачатку зарэгістравацца ў нас, стварыўшы інтэрнэт-профіль і прайшоўшы працэс спраўджання з выкарыстаннем нумара мабільнага тэлефона і ўліковых даных у інтэрнэце.

Пасля рэгістрацыі профілю для адпраўкі грошай праз інтэрнэт выканайце наступныя крокі:

  1. Увайдзіце ў свой профіль
  2. Выберыце спосаб аплаты за перавод (дэбетовую або крэдытную картку)
  3. Увядзіце дэталі свайго пераводу, уключаючы краіну прызначэння, суму, інфармацыю аб атрымальніку і г. д.
  4. Прыміце ўмовы выкарыстання

Калі перавод будзе завершаны, вы ўбачыце квітанцыю, на якой знаходзіцца нумар для адсочвання (MTCN).

Калі вы маеце пытанні, звярніцеся да нас па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або напішыце электронны ліст на адрас wusupport@belveb.by.

Паглядзіце спіс краін, у якія вы можаце адправіць грошы праз інтэрнэт з Беларусі.

Калі вы хочаце адправіць грошы непасрэдна на банкаўскі рахунак атрымальніка, паглядзіце спіс даступных краін.

Трэба адзначыць, што пераводы ўнутры Беларусі недаступныя.

Вы можаце аплаціць у інтэрнэце крэдытнай або дэбетовай карткай Visa® або Mastercard®, эмітаванай у Беларусі.

Па дадатковую інфармацыю звярніцеся ў службу падтрымкі кліентаў па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або па адрасе электроннай пошты wusupport@belveb.by.

Калі ваш профіль быў створаны і спраўджаны, вы можаце адпраўляць праз інтэрнэт 2300 BYN за адну трансакцыю. Калі вы хочаце адправіць больш, наведайце бліжэйшае аддзяленне Western Union.

Вы можаце дадаць столькі крэдытных або дэбетовых карт Visa® або Mastercard®, эмітаваных у Беларусі, колькі вам трэба. Калі ў вас ёсць пытанні, вы заўсёды можаце звярнуцца ў нашу службу падтрымкі кліентаў.

Калі вы выканаеце перавод, вы ўбачыце квітанцыю, на якой будзе напісана, ці ўхвалены перавод, і таксама там будзе нумар для адсочвання (MTCN).

Вы можаце запытаць скасаванне грашовага пераводу, звярнуўшыся ў службу падтрымкі кліентаў адразу, калі вы перадумалі, калі атрымалі інфармацыю, што MTCN не можа быць выплачаны атрымальніку, або калі вы падазраяце махлярства.

У любой іншай сітуацыі перавод можна скасаваць, толькі калі грошы яшчэ не апынуліся на банкаўскім рахунку атрымальніка або не былі забраны ў краіне прызначэння.

Каб скасаваць перавод, звярніцеся ў службу падтрымкі кліентаў па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або напішыце электронны ліст на адрас wusupport@belveb.by.

Пасля завяршэння пераводу праз інтэрнэт, вам будзе паказана квітанцыя. Таксама вы можаце бачыць падрабязнасці ўсіх вашых папярэдніх пераводаў у раздзеле свайго профілю на belarus.wu.com.

Кантрольны нумар грашовага пераводу (MTCN) з'яўляецца ўнікальным нумарам, які прызначаны вашаму пераводу. Атрымальніку патрэбны гэты нумар, каб атрымаць грошы. Не дзяліцеся ім ні з кім іншым. Вы можаце выкарыстоўваць гэты нумар, каб адсочваць свой перавод у інтэрнэце.

Глядзець іншыя пытанні…

Адправіць грошы на банкаўскі рахунак з Беларусі

Так, паслуга Western Union пераводаў непасрэдна на банкаўскі рахунак з'яўляецца простым і зручным спосабам адпраўляць сродкі непасрэдна на банкаўскі рахунак атрымальніка ў выбраных краінах.

Наверх

Паглядзіце спіс краін, каб даведацца, для якіх краін дзейнічае гэта паслуга. Таксама вы можаце знайсці ўсю неабходную інфармацыю, каб выканаць перавод непасрэдна на банкаўскі рахунак.

Наверх

Проста выберыце паслугу пераводу на банкаўскі рахунак, калі адпраўляеце грошы праз інтэрнэт або ў аддзяленні. Што вам трэба ведаць, калі вы выбралі гэту паслугу, мяняецца ў розных краінах, але звычайна гэта наступнае:

  • Назва і код банка атрымальніка
  • Назва і нумар банкаўскага рахунку атрымальніка

Каб даведацца, для якіх краін даступная адпраўка грошай непасрэдна на банкаўскі рахунак, паглядзіце спіс краін

Код банка – гэта шэраг лічбаў для ідэнтыфікацыі банка ў свеце. Код можа мець ад 3 да 23 лічбаў, у залежнасці ад банка і краіны.

Код банка можа называцца:

  • BSB
  • SWIFT
  • BIC (ідэнтыфікацыйны код банка)
  • CHIPS (электронная сістэма міжбанкаўскіх клірынгавых разлікаў) – толькі ў ЗША і Канадзе
  • NCC (нацыянальны клірынгавы код)
  • BSC (банкаўскі код сартавання)
  • IFSC (код індыйскай фінансавай сістэмы)

Для некаторых краін акрамя кода банка трэба ведаць міжнародны нумар банкаўскага рахунку (IBAN).

Папрасіце атрымальніка адправіць вам код яго банка і IBAN (калі прымяніма). Па дадатковую інфармацыю звярніцеся да спіса краін.

Ідэнтыфікацыйны код банка (BIC) выкарыстоўваецца для ідэнтыфікацыі банкаў ва ўсім свеце. BIC гэта тое самае, што і код SWIFT, і можа мець ад 8 да 11 лічбаў.

Запытайце атрымальніка, ці патрэбны BIC у яго краіне; таксама па дадатковую інфармацыю можна звярнуцца да спіса краін.

Міжнародны нумар банкаўскага рахунку (IBAN) – гэта код, які выкарыстоўваецца ў некаторых краінах для ідэнтыфікацыі банкаўскага рахунку кліента. IBAN складаецца з літары, якая азначае краіну, пасля якой ідуць 2 лічбы, а потым 35 сімвалаў нумара банкаўскага рахунку.

Можаце паглядзець спіс краін, каб даведацца, якая інфармацыя патрэбная для кожнай краіны. Папрасіце атрымальніка прыслаць вам IBAN, калі патрэбна.

Час пераводу грошай на банкаўскі рахунак розны ў розных краінах і можа займаць да пяці дзён*. Па дадатковую інфармацыю звярніцеся да спіса краін, для якіх дзейнічае паслуга прамога пераводу на банкаўскі рахунак.

* Магчымы затрымкі ў паступленні сродкаў або недаступнасць некаторых паслуг у залежнасці ад умоў правядзення пераводу, у тым ліку ад сумы пераводу, краіны прызначэння, даступнасці валюты, нарматыўна-прававога рэгулявання і абмену валюты, неабходных дзеянняў атрымальніка, патрабаванняў да пацвярджэння асобы, часу працы пункта абслугоўвання, розніцы ў гадзінных паясах і выбару опцый, якія рэалізуюцца з затрымкай. Могуць прымяняцца дадатковыя абмежаванні. Падрабязней гл. ва «Умовах выкарыстання»

Глядзець іншыя пытанні…

Адправіць грошы ў аддзяленні

Паслугі Western Union прызначаны для ўсіх, каму трэба хутка адправіць або атрымаць грошы. Ад турыстаў і людзей, якія дапамагаюць сябрам або сваякам за мяжой, да бізнесменаў, якім трэба зрабіць хуткі міжнародны перавод.

Наверх

Аддзяленні Western Union – гэта нашы прадстаўніцтвы ў розных краінах, дзе вы можаце адправіць або атрымаць грошы. Гэта могуць быць банкі, паштовыя аддзяленні, супермаркеты, харчовыя крамы, агенцтвы па апрацоўцы чэкаў, паштовыя цэнтры, аптэкі, турыстычныя агенцтвы, дэпо, аэрапорты, чыгуначныя і аўтобусныя станцыі, пункты абмену валюты і іншыя рознічныя кампаніі.

Наверх

Вы можаце лёгка знайсці аддзяленне з дапамогай інструмента пошуку аддзяленняў.

Адпраўка грошай асабіста – гэта проста; выканайце наступныя крокі:

  • Знайдзіце бліжэйшае аддзяленне з дапамогай інструмента пошуку аддзяленняў.
  • Прад'явіце пасведчанне дзяржаўнага ўзору або пашпарт.
  • Дайце працаўніку аддзялення інфармацыю аб атрымальніку.
  • Пацвердзіце краіну, у якую вы адпраўляеце грошы

Пасля гэтага можна даць працаўніку суму, якую вы хочаце адправіць, уключаючы камісію за паслугу. Не забудзьцеся атрымаць кантрольны нумар грашовага пераводу (MTCN) з квітанцыі і перадаць яго толькі атрымальніку, якому гэты нумар патрэбны для атрымання грошай.

Каб адправіць грошы з аддзялення Western Union, трэба прад'явіць сапраўдны беларускі пашпарт. Іншыя пасведчанні асобы прымаюцца адпаведна банкаўскаму заканадаўству Беларусі.

Грашовыя пераводы выплачваюцца наяўнымі ў аддзяленні Western Union або непасрэдна на банкаўскі рахунак атрымальніка. Калі вы выберыце краіну прызначэння, можаце спытаць працаўніка аддзялення, якія паслугі вам даступныя. Могуць прымяняцца іншыя абмежаванні. Па дадатковую інфармацыю звярніцеся ў аддзяленне Western Union.

Можна адсочваць перавод у інтэрнэце. Вам трэба мець імя адпраўшчыка або атрымальніка і нумар для адсочвання (MTCN) з квітанцыі.

Кожнае аддзяленне Western Union вызначае свае гадзіны працы. Некаторыя працуюць позна, а некаторыя працуюць нават у выхадныя. Знайдзіце бліжэйшае аддзяленне Western Union.

Глядзець іншыя пытанні…

Атрымаць грошы

Вы можаце забраць свае грошы ў любым аддзяленні Western Union у Беларусі. Вы павінны даць наступную інфармацыю:

  • Сваё поўнае імя
  • Нумар для адсочвання (MTCN – кантрольны нумар грашовага пераводу)
  • Дакладная сума пераводу
  • Поўнае імя адпраўшчыка
  • Краіна, з якой прыслалі грошы. Сапраўднае пасведчанне асобы дзяржаўнага ўзору

Могуць прымяняцца некаторыя абмежаванні.

Каб забраць грошы ў аддзяленні Western Union трэба прад'явіць сапраўдны беларускі пашпарт. Іншыя пасведчанні асобы прымаюцца адпаведна банкаўскаму заканадаўству Беларусі.

Наверх

Проста адсочвайце свой перавод у інтэрнэце, каб мець актуальную інфармацыю аб стане вашага грашовага пераводу. Вам патрэбныя імя адпраўшчыка і нумар для адсочвання, які таксама завецца кантрольным нумарам грашовага пераводу (MTCN).

Можаце звярнуцца ў нашу службу падтрымкі кліентаў па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або напісаць электронны ліст на адрас wusupport@belveb.by.

Наверх

Грашовыя пераводы звычайна выплачваюцца наяўнымі. Могуць прымяняцца іншыя абмежаванні. Па дадатковую інфармацыю звярніцеся ў бліжэйшае аддзяленне Western Union.

Наверх

Усе неабходныя камісіі аплачвае адпраўшчык. Атрымальнік нічога не аплачвае.

Наверх
Глядзець іншыя пытанні…

Рэгістрацыя

Каб адправіць грошы праз інтэрнэт, трэба зарэгістравацца на нашым сайце, стварыўшы профіль. Каб зарэгістравацца, трэба запоўніць форму рэгістрацыі профілю і выканаць наступныя крокі:

  1. Запоўніце анлайн-форму рэгістрацыі, пазначыўшы наступную інфармацыю: поўнае імя, дату і краіну нараджэння, горад нараджэння, свой поўны адрас, грамадзянства і сапраўдныя даныя аб пасведчанні асобы (тып, нумар, кім выдадзена, дата выдачы і дата заканчэння дзеяння). Паглядзіце, якія пасведчанні прымаюцца.
  2. Укажыце нумар мабільнага тэлефона для спраўджання асобы.
  3. Пасля паспяховай рэгістрацыі ў інтэрнэце вас папросяць стварыць пытанне бяспекі профілю і прыняць Умовы стварэння профілю або нашых інтэрнэт-сэрвісаў.

Калі вы зарэгіструеце профіль, вам трэба будзе наведаць адно з нашых аддзяленняў для аднаразовага асабістага спраўджання, перш чым вы зможаце рабіць грашовыя пераводы праз інтэрнэт.

Калі вы маеце пытанні наконт рэгістрацыі ў інтэрнэце, звярніцеся ў нашу службу падтрымкі кліентаў па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або напішыце электронны ліст на адрас wusupport@belveb.by

Наверх

Не, гэта бясплатна.

Наверх

Любая асоба, якая адпавядае наступным патрабаванням, можа выкарыстоўваць наш сэрвіс для пераводаў праз інтэрнэт.

Наверх

Рэгістравацца з сапраўдным пасведчаннем асобы і нумарам тэлефона можна толькі адзін раз.

Наверх

Выканаўшы ўваход, вы можаце лёгка змяніць або абнавіць профіль wu.com, націснуўшы на ўкладку «Профіль», потым на «Рэдагаваць профіль» у меню ў правай частцы экрана. Калі вы маеце пытанні аб профілі, звярніцеся ў нашу службу падтрымкі кліентаў па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або напішыце ліст па адрасе wusupport@belveb.by.

Наверх

Вашым ідэнтыфікатарам карыстальніка з'яўляецца ваш нумар тэлефона, а аднаразовы пароль вы кожны раз атрымліваеце на гэты нумар тэлефона. Калі вы забылі пароль, можаце націснуць на кнопку «Забыў пароль» і на ваш нумар тэлефона будзе адпраўлены новы пароль.

Калі вы некалькі разоў увялі няправільныя даныя або ваш профіль заблакіраваны, паспрабуйце ўвайсці ў свой профіль праз 30 хвілін або звярніцеся ў службу падтрымкі кліентаў па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або адпраўце электронны ліст на адрас wusupport@belveb.by.

Наверх

Выканаўшы ўваход, вы лёгка можаце змяніць або абнавіць свой профіль WU, дзеля чаго націсніце на ўкладку «Профіль». Потым націсніце «Рэдагаваць профіль» у меню ў правай частцы экрана і змяніце пароль. Для рэгістрацыі ў інтэрнэце можна выкарыстоўваць толькі адзін нумар тэлефона. Калі ваш нумар тэлефона змяніўся, то адзіны спосаб атрымаць доступ да профілю – звярнуцца ў службу падтрымкі кліентаў.

Калі вы маеце пытанні, звярніцеся да нас па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або напішыце электронны ліст на адрас wusupport@belveb.by.

Наверх

Можна выдаліць свой профіль у інтэрнэце, звярнуўшыся ў нашу службу падтрымкі кліентаў па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або напісаўшы электронны ліст на адрас wusupport@belveb.by.

Наверх
Глядзець іншыя пытанні…

Працэс ідэнтыфікацыі

Так, калі вы зарэгіструецеся ў інтэрнэце, мы папросім вас увайсці і пацвердзіць сваю ідэнтыфікацыйную інфармацыю.

Наверх

У Беларусі дапушчальнай формай ідэнтыфікацыі асобы з'яўляецца сапраўдны беларускі пашпарт. У ідэнтыфікацыйным дакуменце павінна быць ваша поўнае імя, даныя дакумента і дата нараджэння.

Наверх

Абарона спажыўцоў

Western Union цэніць свой бізнес і ганарыцца тым, што дастаўляе вашы грошы хутка і надзейна. Аднак важна, каб вы абаранілі сябе ад махляроў, якія хочуць атрымаць вашы грошы.

Ніжэй прыведзены некалькі частых пытанняў пра махлярства. Па дадатковую інфармацыю наведайце раздзел Абарона ад махлярства.

Так. Адпраўляйце грошы праз Western Union толькі сябрам і сваякам. Ніколі не адпраўляйце грошы тым, каго не ведаеце асабіста. Махляры часам заахвочваюць людзей адправіць ім грошы. Ніколі не адпраўляйце грошы тым, хто просіць адправіць іх для наступнага:

  • Чалавек знаходзіцца ў надзвычайнай сітуацыі, якую вы не можаце спраўдзіць.
  • Для купляў у інтэрнэце.
  • Для антывіруснай абароны.
  • Для дэпазіту або аплаты за арэнду нерухомасці.
  • Каб атрымаць выйгрыш у латарэю або прыз.
  • Каб заплаціць падаткі.
  • Для ахвяравання дабрачыннай арганізацыі.
  • Для выканання задання таямнічага пакупніка.
  • За пошук працы.
  • За атрыманне крэдытнай карты або камісію за пазыку.
  • Для вырашэння іміграцыйных пытанняў.

Пасля таго як грошы выплачаны, Western Union можа быць не ў стане вярнуць іх вам, нават калі вы з'яўляецеся ахвярай махлярства, за выключэннем некаторых абставін.

Наверх

Калі вы атрымалі электронны ліст ад асобы, якая называе сябе працаўніком Western Union, але вы не ўпэўнены ў гэтым, не пераходзьце па спасылках у электронным лісце. Гэта можа быць фішынгавая спроба атрымаць ад вас канфідэнцыяльную інфармацыю. Неадкладна звярніцеся ў цэнтр падтрымкі кліентаў Westernunion.com па тэлефоне +375 (17) 215-61-15 (кругласутачная падтрымка) або адпраўце электронны ліст на адрас wusupport@belveb.by, або наведайце бліжэйшае аддзяленне Western Union.

Памятайце, што Western Union НІКОЛІ не адпраўляе электронныя лісты з запытам вашых ідэнтыфікацыйных дакументаў, пароля або даных крэдытнай карты.

У некаторых краінах пры выкананні пераводу адпраўшчыкі павінны даць «Тэставае пытанне» і адказ на яго. У выпадках, калі адпраўшчык даваў «Тэставае пытанне», атрымальнік павінен даць на яго адказ, атрымліваючы грошы. Функцыя «Тэставае пытанне» створана для надзвычайных сітуацый, калі атрымальнік пакуль не прад'явіў належную ідэнтыфікацыю. Яно не павінна выкарыстоўвацца ў якасці дадатковай меры бяспекі або для затрымкі выплаты. У многіх месцах, мы выплацім грошы атрымальніку, калі ён мае адпаведныя ідэнтыфікацыйныя дакументы, нават калі ён не ведае адказу на пытанне. Тэставае пытанне не выкарыстоўваецца для выплат у Беларусі

Наверх

Функцыя «Тэставае пытанне» створана для надзвычайных сітуацый, калі атрымальнік пакуль не прад'явіў належную ідэнтыфікацыю. Яно не павінна выкарыстоўвацца ў якасці дадатковай меры бяспекі або для затрымкі выплаты. У многіх месцах, мы выплацім грошы атрымальніку, калі ён мае адпаведныя ідэнтыфікацыйныя дакументы, нават калі ён не ведае адказу на пытанне. Тэставае пытанне не выкарыстоўваецца для выплат у Беларусі.

Наверх

Вы павінны неадкладна наведаць наша аддзяленне па дапамогу з пераводам, які, па вашым меркаванні, быў адпраўлены махляру. Вы павінны напісаць заяву ў мясцовым аддзяленні ўнутраных спраў. Вы таксама павінны звярнуцца ў дзяржаўнае ўпраўленне па справах спажыўцоў і ў аддзяленне міліцыі, калі атрымалі падазроны тэлефонны званок, ліст або электронны ліст.

Наверх
  • Заўсёды адпраўляйце грошы толькі тым, каго ведаеце.
  • Спыніце тэлефонную размову, калі вас намаўляюць адказаць на пытанні, якія задаюць у Western Union.
  • Бяспека залежыць ад кожнага з нас. Сачыце за навінамі. Ведайце пра новыя махлярскія схемы.
  • Памятайце, калі абяцанне надта прывабнае, хутчэй за ўсё гэта падман.
  • Больш інфармацыі пра тое, як абараніць сябе ад махляроў.
Наверх
Глядзець іншыя пытанні…