Правярайце ўсю інфармацыю

#BeFraudSmart

Вы — наш партнёр. Western Union прыкладае ўсе намаганні, каб прадухіліць махлярства. Тым не менш, мы лічым, што за прадухіленне махлярства адказвае кожны з нас. Ваша найлепшая абарона — ведаць актуальную інфармацыю і разумна карыстацца нашымі парадамі. Не станьце ахвярай — навучыцеся своечасова распазнаваць прыкметы махлярства і ашуканцаў.

Zebra-img

Папярэджанні пра махлярства

Махлярства, звязанае са знаёмствамі

Ашуканцы знаходзяць сваіх ахвяр у інтэрнэце, ствараюць фальшывыя адносіны і такім чынам заваёўваюць давер. Пасля ўсталявання даверных адносін ашуканцы просяць у сваіх ахвяр грошы на розныя дарожныя выдаткі, аплату паслуг ці іншыя непрадбачаныя выдаткі. Завязваючы знаёмства ў інтэрнэце, будзьце пільнымі і звяртайце ўвагу на прыкметы таго, што ваш суразмоўца можа быць не тым, за каго сябе выдае. Ніколі не адпраўляйце грошы тым, каго не ведаеце асабіста.

Махлярства, звязанае з анлайн-гандлем

Ашуканцы з дапамогай вэб-сайтаў і інтэрнэт-класіфікатараў рэкламуюць няісныя тавары, напрыклад мабільныя тэлефоны, білеты на мерапрыемствы і аўтамабілі. Адпраўляючы грошы пасля прагляду рэкламы ў інтэрнэце, будзьце асабліва пільнымі.

Махлярства, звязанае з авансавымі плацяжамі

Злодзеі выдаюць сябе за сапраўдныя кампаніі і заахвочваюць ахвяр рабіць выплаты ў чаканні атрымаць нешта больш каштоўнае — напрыклад, пазыку, крэдытную картку, грашовую дапамогу, інвестыцыі або грошы ў спадчыну. Ахвяра адпраўляе ашуканцу сродкі праз сэрвіс грашовых пераводаў, але ўзамен нічога не атрымлівае, бо гэтых пазык, крэдытных картак, грашовых дапамог, інвестыцый або спадчыны ад пачатку не існавала. І як толькі ашуканец атрымлівае грошы, пра яго больш нічога не чуваць.

Абараніце сябе ад махлярства

  • Не адпраўляйце грошы за пазыку або крэдытную картку, мытныя зборы ці зборы за дастаўку.
  • Не адпраўляйце грошы тым, каго не ведаеце асабіста.
  • З падазрэннем стаўцеся да кампаній без праверанага паштовага адраса.
  • Не аплачвайце тавар або паслугу грашовым пераводам фізічнай асобе.

Вы сталі ахвярай махлярства?

Адпраўце скаргу. Вы дапаможаце нам — а таксама іншым карыстальнікам — пазбегнуць махлярства ў будучыні.

Патэлефануйце на гарачую лінію па супрацьдзеянні махлярству па нумары 800 622 07.

Падаць заяву аб махлярстве

Паведамленне ў органы ўлады

Перасылайце падазроныя лісты на адрас spoof@westernunion.com цалкам — не выразайце і не ўстаўляйце змесціва, бо тады знікне каштоўная інфармацыя, якая дапаможа адсачыць крыніцу.

Падрабязней

Віды махлярства

Абараніце сябе: падман можа прымаць розныя формы

Падрабязней аб прыёмах, з дапамогай якіх ашуканцы завабліваюць ахвяр.

Праверце свае веды пра махлярства
Разумныя людзі штодня трапляюцца на вудачку ашуканцаў. Праверце свае веды пра махлярства, звязанае з грашовымі пераводамі, і даведайцеся, як абараніцца ад яго.

Праверце свае веды пра махлярства
Разумныя людзі штодня трапляюцца на вудачку ашуканцаў. Праверце свае веды пра махлярства, звязанае з грашовымі пераводамі, і даведайцеся, як абараніцца ад яго.

Раздзел навін

Western Union навучае кліентаў і інфармуе іх, дапамагаючы ім не стаць ахвярамі махлярства, звязанага з грашовымі пераводамі.

Сачыце за нашымі апавяшчэннямі і абнаўленнямі

Веды дапамагаюць абараніць сябе

Вы зарабляеце грошы цяжкай працай і хочаце, каб кампанія, праз якую вы адпраўляеце сродкі сябрам і сваякам, была надзейнай. Таму мы і імкнёмся дапамагчы вам абараніцца ад махлярства.

image-and-bg-left-copy
Рэсурсны цэнтр

Станьце на варту: навучыцеся своечасова выяўляць прыкметы махлярства — у гэтым вам дапамогуць парады, брашуры і іншая карысная інфармацыя.

Будзьце кемлівымі, інфармаванымі і спыняйце махлярства
Інфармаванасць дапаможа вам абараніцца. Чым больш вы ведаеце, тым лепш вы зможаце абараніцца ад злачынцаў. Прыведзеныя тут дадатковыя рэсурсы дапамогуць паведаміць пра махлярства, быць у курсе новых яго відаў і даведацца, як выяўляць ашуканцаў.